МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Ведаць і шанаваць сваю спадчыну...

З 19 па 21 лістапада аддзелам па рабоце з дзецьмі і моладдзю дзяржаўнай установы «Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна» сумесна з удзельнікамі краязнаўчага клуба «Беларуская хатка» ладзіліся святы, заснаваныя на нацыянальных традыцыях, абрадах і звычаях.

На базе ДУА «Гімназія № 3 г. Маладзечна» 19 лістапада прайшло тэатралізаванае свята «Нататкі з вясковай хаткі». Падчас мерапрыемства дзеці весела гулялі, спявалі, забаўляліся і знаёміліся з народным календаром. Асаблівая ўвага была скіравана на восеньскае свята Здзвіжанне, яго значэнне і прыкметы. Казачныя персанажы Ульянка-сялянка, Цар-змей, Ігнась-гультай, ролі якіх выканалі дзеці, парадавалі ўсіх прысутных сваім майстэрствам і гумарам. Спадарыня Восень, што завітала на свята з багатымі дарамі, завяла дружны ўраджайны карагод.

У ДУА «Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы» (20 лістапада) і ў ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Маладзечна» (21 лістапада) адбыліся літаратурна-музычныя сустрэчы «Не пусцім мову на звод, бо мы беларускі народ». На святы завітаў дзед Абыдзісвет, які даў усім прысутным наказ любіць і шанаваць сваю родную мову, а таксама чытаць як мага больш беларускіх кніг. Дзеці ў сваю чаргу падрыхтавалі цікавую інфармацыю пра жыццёвы шлях беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны.

Госці і ўдзельнікі мерапрыемстваў не толькі весела правялі час, але і пашырылі свае веды пра родную мову і беларускі фальклор.

Фальклорныя святы для дзяцей у Маладзечанскім раёне

Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY