МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Вальса гук цудоўны

Традыцыя правядзення выдатных арыстакратычных святаў танца адраджаецца па ўсёй Беларусі. У горадзе Старыя Дарогі таксама прайшоў Калядны маладзёжны баль, прымеркаваны да Свята нараджэння Хрыстовага – дня ўсёдаравання, светлых пачуццяў, ўрачыстасці любові, самаму чароўнаму і сямейнаму святу ў годзе.

На фоне класічных мелодый вядучыя-распарадчыкі балю адкрылі ўрачыстасць вершаванымі радкамі, вітаючы ўсіх удзельнікаў і ганаровых гасцей.

Па старадаўняй традыцыі вечар распачаўся паланэзам, які раней называўся польскім. Паветраныя сукенкі юных дам, белыя пальчаткі кавалераў, слізгаценне вытанчаных туфлікаў па паркеце – зусім не фантазія на тэмы мінулага і не тэлекарцінка, гэта адна з самых выдатных карцін мінулых эпох. На танцпол маладзёжнага цэнтра «Юнацтва» выйшлі больш за дваццаць прыгожых пар старшакласнікаў СШ №1, 2, 3 і гімназіі №1: дзяўчаты – у прыбраных паветраных сукенках, юнакі – у строгіх касцюмах і кадэцкай форме. Танцы ўзнікалі адзін за адным: какетлівая ўраджэнка Францыі кадрыля, марш Рым, гарэзлівая полька-тройка, цудоўны вальс, бранль, андро, мазурка, «Свецкі ручаёк», па-дэ-труа... Дзею дапаўнялі тэатралізаваныя сцэны “свецкага жыцця той эпохі”. У перапынках паміж танцамі гралі скрыпачы і піяністы, спяваў царкоўны хор. Гасцям таксама прапаноўвалі гульні і інсцэніроўкі, музыку і вершы, апавяданні аб бальнай культуры. Вабілі і салодкія пачастункі – усё, як было заведзена трыста гадоў назад! Спецыяльна аформленыя куткі збіралі на фотасесіі.

У чароўнай атмасферы бальнай казкі, як кветка, раскрылася нябачнае ў сучасныя будні: неверагодная жаноцкасць і вытанчанасць нашых дзяўчат, мужнасць маладых людзей. Гэта больш, чым прыгажосць – гэта фізічнае і духоўнае багацце, асабліва каштоўнае і ўжо рэдкае ў сучасным свеце. Не толькі ў бацькоў юных танцораў, але і ў гледачоў перахапляла дыханне ад хвалявання і рэальнага аднаўлення балю мінулай эпохі.

У завяршэнне мерапрыемства была адзначана лепшая пара свята. Яна і атрымала запрашэнне на абласны баль. На памяць аб цудоўным вечары партнёры абмяняліся падарункамі.

Варта заўважыць, што двухгадзінны танцавальны марафон не стаміў, а натхніў удзельнікаў балю: пасля завяршэння яны засталіся на працяг праграмы. А праз год ён зноў закружыць юнакоў і дзяўчат, пацвярджаючы, што самыя выдатныя рэчы ў жыцці не мяняюцца: юнацтва, музыка і любоў кіруюць светам.

А. РЫЖАНКОВА,

Загадчык аддзела метадычнай і інфармацыйнай работы ДУК «Старадарожскі РЦКіА»

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY