МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

V рэгіянальны дзіцячы фестываль беларускай творчасці “Скарбы роднага краю”

У прыгожы сонечны дзень 21 мая 2017 года дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна ўжо ў V раз прымаў гасцей і ўдзельнікаў рэгіянальнага дзіцячага фестывалю беларускай творчасці “Скарбы роднага краю”.

Прыняць удзел пажадалі калектывы і індывідуальныя выканаўцы з Маладзечанскага, Смаргонскага, Валожынскага і Вілейскага раёнаў. 

Юбілейны фестываль быў прысвечаны святкаванню 135-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Менавіта таму адразу каля галоўнага ўвахода ўсіх сустракалі сам пан Быкоўскі і Паўлінка – героі твора Янкі Купалы. На цэнтральнай пляцоўцы “Карагод сяброў” адкрыццё фестывалю пачалося з твора знакамітага песняра Якуба Коласа. Дзяўчаты са студыі “Серпантин” у харэграфічнай замалёўцы падхапілі галоўную тэму мерапрыемства і  расказалі ў танцы пра сардэчныя пачуцці да роднай культуры, мовы, Радзімы. 

Вядучая ўрачыста абвясціла пра адкрыццё фестывалю і па чарзе прадставіла ўсіх удзельнікаў. Праграма фестывалю была вельмі разнастайнай. Гучала мілагучная беларуская мова ў народных песнях і ў песнях сучасных аўтараў. Упрыгожваннем фестывалю былі разнастайныя беларускія танцы: вясёлыя “Лявоніха” і “Бульба”, жартоўны танец “У-ха-ха”, традыцыйныя “Грачанікі”, “Базар” і іншыя. 

Вядучымі свята былі і Цетка Ганна з дзецьмі, і пан Быкоўскі з Паўлінкай, і Альжбета. Яны ўсур'ёз і жартам вялі размову пра фэст, пра Янку Купалу і Якуба Коласа, пра разнастайную і самабытную беларускую культуру. 

Удзельнікі клубаў і аб’яднанняў дзіцячага цэнтра культуры "Расток"(клуб беларускай гульні “Весялінка”, фальклорнае аб’яднанне “Беларуская спадчына”, музычна-паэтычны клуб “Вытокі” і краязнаўчы клуб “Беларуская хатка”) паказалі традыцыі святкавання каляндарна-абрадавых святаў: Каляды, Вялікдзень, Купалле і Багач. 

Кіраўнікі студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Чароўная палітра”, “Уют”, “Умелые ручки” на пляцоўцы “Горад майстроў” арганізавалі экспазіцыю работ студый. Кожны ўдзельнік фэсту меў магчымасць атрымаць асалоду ад творчасці і прыгажосці, зробленай таленавітымі рукамі. 

Пад час фестывалю дзеці і дарослыя спрабавалі свае сілы ў ведах пра жыццё і творчасць класікаў беларускай літаратуры ў віктарыне “Купалы і Коласа сцежкі”. 

На пляцоўцы “Гульнёвы падворак” дзве суседкі запрашалі пагуляць усіх жадаючых. З задавальненнем хлопцы і дзяўчаты, а таксама дарослыя далучаліся да гульняў “Сонейка”, “Птушачка”, “Чый кружок вакол снапа збярэцца” і іншых. 

У абсталяванай пад беларускую хатку фотазоне ўдзельнікі фэстывалю фатаграфаваліся на памяць.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы былі ўзнагароджаны дыпломамі ўдзельнікаў фестывалю, а кіраўнікі атрымалі падзячныя лісты і памятныя сувеніры.  

Мы ўдзячны ўсім удзельнікам V Рэгіянальнага дзіцячага фестывалю беларускай творчасці “Скарбы роднага краю” і спадзяемся,што ў наступным годзе наш фестываль збярэ яшчэ больш зацікаўленых і таленавітых удзельнікаў! 
Культура нашай Радзімы захоўвае яшчэ шмат скарбаў і вельмі важна, каб падрастаючае пакаленне ведала сваю культуру, традыцыі і абрады, а галоўнае імкнулася зберагчы гэты бясцэнны скарб.

Чараповіч В.В., загадчык аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю

 https://vk.com/album-73461052_244240880

https://ok.ru/dcrostok/album/855096986438

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY