МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Уздзяначка” на “Славянскім базары”

Па добрай традыцыі ў час міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар” у Віцебску не абыходзіцца без Дня моладзі. Яго ініцыятарам і арганізатарам выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. 

І сёлетні фестываль не стаў выключэннем. 14 ліпеня ўдзел у святочных мерапрыемствах прыняла і моладзь Уздзеншчыны, а дакладней – выхаванцы старшай групы харэаграфічнага калектыву “Уздзяначка” раённага Дома культуры (мастацкі кіраўнік Таццяна Смоляк). Яркі арт-парад “Беларусь у сэрцы маім”, удзельнікамі якога сталі звыш 700 чалавек, патрыятычная акцыя, фестываль маладзёжных субкультур і здаровага ладу жыцця, танцавальны марафон “Агонь танца”… Гэта і не толькі пакінула незабаўныя ўражанні ў памяці нашых дзяўчат – Надзеі Серыкавай і Ганны Галавенчык, Ірыны Грыб і Алесі Траццяк, Вікторыі Туміловіч і Марыі Нарэйка, Міланы Дземух і Дзіяны Луцэвіч, Арыны Мазур і Соф’і Казімірчык, Наны Гуцко і Улады Кулікоўскай. 
– Паўдзельнічаць у конкурсе “Агонь танца” нам прапанавала першы сакратар райкама БРСМ Юлія Зяневіч, – расказвае Таццяна Смоляк. – Мае старшыя дзяўчаты падхапілі гэту ідэю: чаму б і не? У выніку яны трапілі ў лік лепшых па выніках абласнога агляду конкурсу і атрымалі пуцёўку на “Славянскі базар”. Выступаючы там, дзяўчаты не толькі спаборнічалі з прадстаўнікамі іншых рэгіёнаў, але і радавалі гледачоў сваім талентам і задорам. 

Дадому “Уздзяначка” вярнулася з дыпломам пераможцы фінальнага гала-канцэрта маладзёжнага фестывалю “Агонь танца” ў рамках Дня молалдзі на XXVII Міжнарордным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” ў намінацыі “Танцы народаў свету”.

Вера ЛУКАШЭВІЧ

Уздзенскі раён

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY