МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Усімі колерамі “Вясёлкі”

      Усе, хто завітаў 24 сакавіка 2017 года ў Палац культуры г. Узда на ўрачыстасць, прысвечаную юбілею ўзорнага харэаграфічнага ансамбля танца “Вясёлка” дзіцячай школы мастацтваў, не пашкадаваў аб часе, праведзеным у шчырай і сяброўскай атмасферы. Больш за дзве гадзіны не змаўкалі апладысменты, гучалі словы віншавання. Навучэнцы школы дарылі гледачам танцы.

      Словы вядучых Наталлі Шатрун і Аляксандра Каханага пра танец як свяшчэнны сімвал прыгажосці, які здольны перадаць пачуцці і эмоцыі танцора, засведчылі: галоўная сцэна раёна ў гэты вечар ператворыцца ў мора яркіх фарбаў і калейдаскоп вобразаў. Нагода для гэтага сур’ёзная – юбілейны дзень нараджэння калектыву “Вясёлкі”, нязменным кіраўніком якога з’яўляецца харэограф Наталля Бацішчава.

      З прывітальным словам да віноўнікаў урачыстасці звярнуўся кіраўнік спраў райвыканкама Мікалай Чабан, які пажадаў ансамблю новых творчых поспехаў, а яго кіраўніку – і надалей заставацца такой энергічнай, крэатыўнай, прывіваць выхаванцам любоў да танца. Ён уручыў “Вясёлцы” ганаровую грамату райвыканкама.

      Адзін за адным змяняліся танцавальныя нумары: “весялуха”, “полька беларуская”, “цуда-балалайка”, “дзявочы перапляс”, “вясна прыйшла”, “бібіка” і г. д. Усё гэта – вынік штодзённай карпатлівай працы харэографа. Аб гэтым сведчылі і слайды прэзентацыі, якая суправаджала мерапрыемства. Па іх можна было прасачыць, як змяняўся і рос калектыў, хто быў у першым складзе ансамбля, удзельнікамі якіх акцый і конкурсаў былі танцоры, хто звязаў далейшы лёс з танцам і іншае. 

     Назву ансамблю далі першыя вучні Наталлі Бацішчавай. Чаму “Вясёлка”? А таму, што яна яркая, рознакаляровая і заўсёды розная. Гэтыя “дзеці” даўно выраслі, аднак для Наталлі Віктараўны яны па-ранейшаму засталіся такімі ж няўрымслівымі і актыўнымі. Гэта Наталля Заяц, Аляксандр Палкоўнікаў, Таццяна Карачун, Віктар Пігулеўскі, Наталля Шапіра і іншыя. 

     – Вы навучылі нас танцаваць, за гэта мы Вам удзячны! – сказала Наталля Шапіра. – Вы вучылі нас дыхаць танцам. І цяпер Вы ў такім жа творчым палёце. Не спыняйце яго, дарыце любоў да танца новым выхаванцам.

      Танец “Крутуха” гледачам падарылі танцоры 2007 года выпуску. Сярод іх – Марыя Дзейчык, Яўген Зямлянік, Ірэна Гаўрыльчык, Вера Драніцкая, Ніна Сысоева, Уладзімір Міхед, Кацярына Кацуба, Аляксандра Прузан і іншыя. Харэограф у свой час назвала гэты выпуск залатым. Менавіта гэтыя юнакі і дзяўчаты ў 2007 годзе заслужылі званне “ўзорны”. Пазней “Вясёлка” яшчэ тры разы адстойвала гэта званне – у 2010, 2013, 2016 гадах.

     З віншавальным словам на сцэну выйшлі і выпускнікі іншых гадоў: Лідзія Вярбіцкая, Анастасія Перапечка, Дар’я Якубоўская, Юлія Сяліцкая, Аляксандр Дзесюкевіч, Андрэй Буры, Уладзімір Рослік і іншыя.

      Незабыўнае ўражанне аказаў на гледачоў танец “Доля”, з якім калектыў упершыню выступіў у Салігорску ў 2009 годзе.

     Музычнае віншаванне “Вясёлцы” адрасавалі артысты народнага ансамбля народнай песні “Зборная субота” з кіраўніком Людмілай Казей. Лаціна-амерыканскія рытмы падарыла гледачам выпускніца школы мастацтваў Юлія Янусік.

     Наступным нумарам праграмы было выступленне мажарэтак. У раёне яны дэбютавалі 9 мая 2013 года. Цяпер мажарэткі з’яўляюцца своеасаблівай візітоўкай горада падчас многіх мерапрыемстваў.

    Цеплынёй, шчырасцю было напоўнена віншаванне калег Наталлі Віктараўны. Аўтарскай песняй яе парадавалі Марына Бурая, Леанід Кацуба, Аляксандр Несялоўскі, Анатолій Фалько. 

      – У свой час мы зрабілі правільна, калі паспрыялі пераходу Наталлі Віктараўны з раённага Дома культуры ў музычную школу, – сказаў колішні кіраўнік установы Васілій Шышко. – Тое, што мы ўбачылі на гэтай сцэне – вынік работы сапраўднага прафесіянала.

     – Нашу Віктараўну ў раёне пакуль ніхто не заменіць, – зазначыў дырэктар школы мастацтваў Дзмітрый Кантаровіч. – Нават на канікулах, калі астатнія займаюцца метадычнай работай ці адпачываюць, яна рыхтуе навучэнцаў да раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемстваў. Эмацыйным было і выступленне калектыву санаторнай школы.

      З юбілеем “Вясёлку” павіншавалі намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Дзіяна Макаронак, дырэктар Палаца культуры Алена Малашэвіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Надзея Цупа, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Кананенка, старшыня прафсаюза работнікаў культуры Тамара Лухверчык. Творчасці, новых ідэй, таленавітых дзяцей – такім было асноўнае пажаданне “Вясёлцы”. 

    На працягу 20 гадоў вядучы харэаграфічны калектыў на сцэнічных пляцоўках на толькі Уздзеншчыны, а таксама вобласці і нават замежжа.  2006 год – дыпламанты трэцяй ступені VI абласнога фестывалю харэаграфічнага мастацтва ў г. Клецку. Неаднаразовыя ўдзельнікі акцыі “Дзеці Чарнобыля” па гарадах Германіі. 2008 – дыпламанты VIII абласнога фестывалю народнай творчасці “Напеў зямлі маёй” у г. Мар’іна Горка. 2010 – удзельнікі рэгіянальнага тура ў г. Дзяржынску і дыпламанты абласнога тура ў г. Салігорску VII фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Карагод сяброў”. 2010 – удзельнікі святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю з дня ўтварэння Шатурскага раёна Маскоўскай вобласці. 2011 – дыпламанты раённага свята дзіцячай народнай творчасці “З крыніцы песня льецца”. 2012 – дыпламанты раённага агляду-конкурсу “Суквецце талентаў”. 2013 – дыпламанты ІI ступені VIII абласнога фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Харэограф і я” ў Салігорску. 2013 – лаўрэаты ІІІ ступені ХХV абласнога фестывалю духавой музыкі “Майскі вальс” у Нясвіжы. 2015 – дыпламанты ІХ абласнога фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Карагод сяброў” у Клецку. 2016 – удзельнікі і дыпламанты V фестывалю мастацкай творчасці “Таленты чыстых сэрцаў” у Мінску. 2016 – дыпламанты ХХVІ абласнога фестывалю духавой музыкі “Майскі вальс” у Маладзечне. 2017 – дыпламанты ІІІ рэспубліканскага фестывалю харэаграфічнага мастацтва ў Мінску.

 

 

Уздзенскі раён

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY