МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

У святочным карагодзе

У Карсакавіцкім СДК (в. Карсаковічы, Барысаўскі раён) 31.05.2019 прайшлі фальклорныя пасядзелкі «Выйду я на вуліцу, на лаўцы пасяджу» ў рамках IV фестывалю фальклорнага мастацтва «Штогод вясёлы карагод».

Галоўным удзельнікам мерапрыемства выступіў фальклорны гурт «Вяргіня» (кіраўнік Валянціна Міхайлаўна Хаценчык). Гледачамі сталі дзеці з экалагічнага цэнтра (філіял ДУА «Барысаўскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва» ў в. Карсаковічы) і жыхары вёскі.

Значную частку пасядзелак заняла размова пра мясцовыя традыцыі святкавання галоўнага свята веснавога цыкла – Вялікадня. У выкананні фальклорнага гурта «Вяргіня» гучалі народныя песні («Ды была ў бабкі курка», «Ой ра-ра», «Ой мой міленькі», «Крыніца», «Цераз гай», «Ой кума, кума»), прыпеўкі з в. Лісіна і байкі. Кожны творчы нумар садзейнічаў стварэнню непаўторнага святочнага настрою. Трэба адзначыць, што Вялікдзень у Карсаковічах заўсёды праходзіць з вясёлымі гульнямі, байкамі, народнымі танцамі, што і было прадэманстравана ў самым лепшым выглядзе.

На прыкладзе праведзенага мерапрыемства можна смела сцвярджаць, што ў Карсакавіцкім СДК вядзецца руплівая і плённая праца па далучэнні дзяцей да народнай культуры, навучанні і выхаванні іх сродкамі традыцыйнага мастацтва і папулярызацыі мясцовых аўтэнтычных традыцый.

Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY