МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

У промнях восеньскага свята!..

Ну, вось і адгуляла, адгрымела ў Мар’інай Горцы юбілейнае XV абласное свята народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”! Больш за 700 удзельнікаў у складзе 23-х аматарскіх калектываў паказвалі гледачам і журы –  заслужаным дзеячам культуры Беларусі – сваё майстэрства ў самых разнастайных жанрах (ад эстраднага песеннага выканання да харэаграфіі). Гэта было сапраўды відовішчна і прафесіянальна. Кожны калектыў-удзельнік прадставіў увазе суддзяў адзін конкурсны нумар, якому папярэднічала відэа-візітка. Барацьба была напружанай і сумленнай, канкурсанты, адкінуўшы хваляванне і засяродзіўшыся на пастаўленай мэце, згуртавана і зладжана адпрацоўвалі кожны рух, кожную ноту. І як жа магло быць інакш, калі ў якасці галоўнага прыза быў заяўлены мікрааўтобус!  

З самай першай хвіліны фестывалю і да пачатку аб’яўлення імёнаў пераможцаў усіх прысутных не пакідала думка: “Хто ж яны – тыя самыя шчасліўцы, якім давядзецца адправіцца дадому на новенькім змястоўным аўтамабілі?”. І вось, калі ўсе вясёлыя і шчымлівыя песні адспявалі, танцы адскакалі, а ўсіх рупліўцаў культурнай сферы і матуль шчыра павіншавалі з нагоды двайнога свята (Дня работнікаў культуры і Дня маці), – інтрыга ўрэшце раскрылася. На сцэну былі запрошаны члены журы на чале з сустаршынёй –  народным артыстам Беларусі Міхаілам Паўлавічам Дрынеўскім. Менавіта ім была даручана пачэсная місія – віншаваць пераможцаў.     

Гран-пры ХV абласнога фестывалю “Напеў зямлі маёй” атрымаў народны харавы калектыў і дзіцячы харавы калектыў “Звонкія галасы” Клецкай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Віктара Кабылкіна.

Дыплом І ступені быў прысуджаны ўзорнаму эстраднаму аркестру Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Льва Канапляніка (у якасці прыза – камплект гукавога абсталявання).

Атрымаць званні лаўрэатаў ІІ ступені пашчасціла калектывам двух раёнаў (Пухавіцкага і Стаўбцоўскага): народнаму ансамблю народных інструментаў “КРЫНІЦА” Мар’інагорскай дзіцячай школы мастацтваў і народнаму сямейнаму ансамблю “ЖЫВІЦА” Борскага сельскага дома культуры Пухавіцкага раёна (кіраўнікі Андрэй Федзянкоў, Юрый Крывашэй); народнаму аркестру народных інструментаў “КРУГЛІЦА”, ансамблю танца “ШЧАБЯТУШКІ” і ўзорнаму ансамблю мажарэтак “ФЕЕРЫЯ” Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнікі Сяргей Лубчонак, Юлія Бохан, Кацярына Жук). Прызы – таксама камплекты гукавога абсталявання.

Лаўрэаты ІІІ ступені – прадстаўнікі Мінскага, Валожынскага, Маладзечанскага раёнаў і г. Жодзіна: узорны ансамбль народнай музыкі “БАРАЎЛЯНСКАЯ КРЫНІЧКА” Бараўлянскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Аліна Горская); вакальны ансамбль “ІСЛАЧАНКА” Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Юлія Скурко); узорны хор “ЖУРАВАЧКА” і эстрадна-сімфанічны аркестр Маладзечанскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнікі Вольга Бялько, Уладзімір Яцыновіч); таксама народны інструментальны ансамбль “SWING TIME” Жодзінскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Ігар Гаўрусеў). Гэтыя калектывы атрымалі ў падарунак ад арганізатаў свята партатыўныя камп’ютары.

Таксама каштоўнымі прызамі заахвочаны канкурсанты, якія былі адзначаны ў намінацыі “За захаванне і развіццё фальклорных традыцый рэгіёна”. Дыпломы атрымалі: узорны фальклорны ансамбль “ВЕРАБЕЙКІ” і клуб аматараў народных традыцый “НАПАРАЧКА” Любанскага раённага цэнтра культуры (кіраўнік Сяргей Выскварка); узорны народны фальклорны калектыў “ПРУСАЎЧАНКА” Прускага сельскага дома культуры і народны фальклорны калектыў “НАБІЛІЦЫ” Баранаўскага сельскага клуба Старадарожскага раёна (кіраўнікі Марыя Гасанава, Вольга Мемус). Прызы – партатыўныя камп’ютары.

Дыпломам у намінацыі “За прапаганду нацыянальнай інструментальнай музыкі” былі адзначаны народны аркестр народных інструментаў Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў і ўзорны ансамбль танца “КАНФЕЦІ” Слуцкага гарадскога Палаца моладзі (кіраўнікі Наталля Сапелкіна, Галіна Зданевіч). Каштоўны прыз – таксама партатыўны камп’ютар.

 Як бачна, сапраўдныя талент і стараннасць у сукупнасці з творчым імпэтам ніколі не застаюцца неэцэненымі,  тым больш, у такой высакароднай і пачэснай справе, як развіццё нацыянальнай культуры!

Хочацца верыць, што яшчэ не адзін юбілей сустрэне на Пухавіцкай зямлі цудоўнае свята культуры, духоўнасці і народных традыцый “Напеў зямлі маёй”, запальваючы ў сэрцах жыхароў Міншчыны і яе гасцей агенчык любові да Бацькаўшчыны і гонару за яе.

 

Таццяна Курмазія,

вядучы рэдактар ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай тволрчасці”

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY