МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

У Маладзечне спявалі застольныя песні з гуртом «Рада»

У г. Маладзечна ў чарговы раз прайшоў спеўны сход. Творчая імпрэза, арганізатарам якой выступіў этнаграфічны клуб «Кола», адбылася першага лютага ў Цэнтралізаванай клубнай сістэме.

Тэма мерапрыемства – беларускія застольныя песні. Падчас сходу прысутныя пазнаёміліся з песеннай спадчынай Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў. Яны выконвалі такія музычныя творы, як «А ў полі тры дубы», «Раскажу я вам, народы», а таксама развучылі песню «Чарачка мая срэбраная» з Піншчыны.

У якасці спецыяльнага госця на імпрэзе прысутнічаў сталічны фолк-гурт «Рада». Яго выступленне стала прыемным падарункам для ўсіх прысутных. Делей разам з артыстамі маладзечанцы спявалі «Ой, п’е чумак, п’е», «Чэрэз рэчку да лесок» і інш. Арамя таго, гурт «Рада» прадставіў ўвазе удзельнікаў сходу такія цікавыя музычныя інструменты, як колавая ліра і гармонік, выкананы ў свой час маладзечанскім майстрам.

Даведка:

Спеўны сход – наладжаныя сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб агулам выконваць разнастайныя беларускія песні. Кіраўніком праекта з’яўляецца Сяржук Доўгушаў, які ладзіць гэтыя мерапрыемствы, вучыць людзей спяваць і сам робіць гэта разам з імі. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» вось ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры.

Тэматыка спеўных сходаў даволі шырокая: ад каляндарных і застольных – да песень Другой сусветнай вайны і рамансаў Міхала Клеафаса Агінскага.

Надзея БОНДАР

Фота з архіва Цэнтралізаванай клубнай сістэмы

Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY