МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

У кнігу – з навін!?

У вядомым выслоўі гаворыцца: “У кожным жарце ёсць доля праўды”. Асабліва ж скептычна настроеныя перафразуюць яго так: “толькі доля жарту, а ўсё астатняе – праўда”. Не ведаю, ці бралі за аснову гэтую народную мудрасць стваральнікі кнігі “Заблытаўся сярод навін”, што ўбачыла свет у 2017 годзе, але ўсе гумарэскі, змешчаныя ў выданні, бяруць пачатак ад рэальных фактаў, у сапраўднасці якіх не прыходзіцца сумнявацца.      

Крыніцай натхнення і фактаў для калектыўнай працы паслужыла не што іншае, як неабсяжнае сусветнае павуцінне – інтэрнэт-прастора. Ці браць на веру прапанаваную там інфармацыю – справа выключна асабістая, але ў даддзеным выпадку дакладнасць выконвае другарадную ролю. Уся ўвага – усмешкам, што выклікаюць своеасаблівыя аўтарскія творы.     

Кніга – калектыўны творчы праект “Трыялог”, які аўтары адносяць да напрамку  “эксперыментальная паэзія”. Назва гаворыць сама за сябе: над ім працавалі ўтрох літаратары Ірына Аляксандраўна Карнаухава, Марыя Уладзіміраўна Шапавалава і Юрый Юр’евіч Гарбачоў (Юрась Нераток). 

За аснову кожнага папяровага разварота была ўзята канкрэтная сецевая навіна, якую творча перапрацавалі і прадставілі на суд аматараў рыфмы ў выглядзе двух вершаў-разважанняў па тэме і каментарыяў-чатырохрадкоўяў да кожнага з іх, зробленых Юрасём Нератком. Ніжэй прыводзіцца тэкставае дапаўненне ў прозе, якім падагульняюцца ўсе выказаныя ў сатырычнай манеры меркаванні і разважанні. Выданне аздоблена фатаграфічнымі выявамі ўдзельнікаў літаратурнага працэсу, над імі працаваў вядомы беларускі фотамастак Мікола Ліннік.      

Спіс абраных тэм вызначаецца незвычайнай разнастайнасцю, ад падзей сусветнага маштабу (“Упершыню ў гісторыі метэарыт забіў чалавека”, “Моцарт і Сальеры пісалі музыку разам” і ншыя) да рэгіянальных (“Цыклон “Эма” прынёс снег і адключэнне электраэнэргіі”, “У красавіку пасля рамонту адкрыюць танцпляцоўку ў парку Чалюскінцаў”).     

Кніга пад назвай “Заблытаўся сярод навін” зможа зацікавіць прыхільнікаў сатырычнага жанру, здольных прапусціць праз прызму гумарыстычнага светапогляду і пацешныя жыццёвыя недарэчнасці, і цяжкія моманты, пра якія ў грамадстве не прынята гаварыць адкрыта і непасрэдна.

Таццяна КУРМАЗІЯ,

бібліятэкар І-й катэгорыі аддзела краязнаўчай літаратуры ДУ “Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна”

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY