МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Тры гады творчага жыцця «Кола»

Этнаграфічны клуб «Кола», які дзейнічае пры ДУК «Маладзечанская Цэнтралізаваная клубная сістэма», нядаўна адзначыў трэці дзень нараджэння. З гэтай нагоды 27 студзеня аматарскае аб’яднанне зладзіла ўрачысты вечар.

Для маладзечанцаў была падрыхтавана насычаная культурная праграма: прайшла прэзентацыя батлейкі, адбыліся танцы пад акампанемент Насты Шпілеўскай і Мікалая Кашкана. Цудоўным падарункам для ўсіх прысутных стала выступленне гурта «Мярэжа». Дарэчы, уваход на святочны танцавальны вечар быў вольны.

Этнаграфічны клуб «Кола» – аматарскае аб’яднанне, створанае 24 студзеня 2016 года пры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна». Кіраўнік – Вольга Трубач. Узрост удзельнікаў складае ад 23 да 48 гадоў.

Галоўная задача клуба – вывучэнне і папулярызацыя беларускай традыцыйнай культуры канца ХІХ – пач. ХХ стагоддзяў у межах Павілля (тэрыторыя сучасных Маладзечанскага і Вілейскага раёнаў).

«Кола» вядзе актыўную работу па рэканструкцыі аўтэнтычных касцюмаў, вывучае рэгіянальныя традыцыйныя песні і танцы, займаецца арганізацыяй беларускіх святаў і абрадаў. Удзельнікі клуба рэгулярна праводзяць разнастайныя майстар-класы па народных танцах, тэматычныя танцавальныя летнікі і вечарынкі.

Увесь час існавання этнаграфічнага клуба «Кола» быў насычаны шматлікімі цікавымі падзеямі. За тры гады дзейнасці аматарскага аб’яднання пастаянную прапіску ў Маладзечне атрымалі вечары традыцыйных танцаў «Вячоркі», якія праходзяць на базе ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна».два разы на месяц. На творчых сустрэчах кожны жадаючы мае магчымасць пазнаёміцца з народнымі танцамі Беларусі і блізкага замежжа. У летні перыяд «Вячоркі» праходзяць на пешаходнай вуліцы горада.

Вялікай папулярнасцю ў жыхароў і гасцей Маладзечна карыстаюцца майстар-класы па народных танцах. Так, харэаграфічныя форумы ад клуба «Кола» адбыліся падчас наступных мерапрыемстваў: гарадскога фестывалю «Прышчэпка», Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна», праваслаўнага балю «Стрэчанне», творчай сустрэчы «Час жыць», рыцарскага фэсту «Гонар продкаў».

Удзельнікі аб’яднання сталі жаданымі гасцямі і на фестывалі вышыванкі «Беларускія матывы», а таксама на свяце аграгарадка Лебедзева і на гарадскім свяце-кірмашы «Масленіца».

Дарэчы, этнаграфічны клуб займаўся папулярызацыяй беларускіх народных танцаў падчас правядзення міжнароднага праекта «Together», які адбыўся па праграме ЕС «Erasmus +» у Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М. К. Агінскага. Выступленне ўдзельнікаў калектыву было высока ацэнена і на рэгіянальным свяце-конкурсе «Папяровыя карункі». Выдатным падарункам для гараджан сталі тэматычныя майстар-класы (рускія, маладзечанскія танцы і інш.) з этнахарэографамі Сяргеем Выскваркай, Ігарам Вузловым і Мікалаем Козенкам.

Адным з важнейшых напрамкаў дзейнасці клуба з’яўляецца вывучэнне аўтэнтычнага выканання беларускай песні. Такія заняткі праходзяць штотыднёва. Перыядычна «колаўцы» дэманструюць вывучаныя песні падчас народных і абрадавых святаў. Так, удзельнікамі клуба ў вёсках і аграгарадках Маладзечанскага рэгіёна былі праведзены «Калядкі», «Гуканне вясны», «Валачобнікі», «Багач», «Провады русалкі» і інш.

Дзякуючы ўдзельнікам этнаграфічнага клуба «Кола», былі арганізаваны наступныя мерапрыемствы: ночы танцаў «У маёвым садзе», якія адбыліся на базе аграсядзібы «Засценак Скрыплёў» у Валожынскім раёне; этнаграфічныя выязныя экспедыцыі ў в. Літва Маладзечанскага раёна і  ў в. Каралеўцы Вілейскага раёна; танцавальны лагер «Любкі-фестываль» у  радавой сядзібе кіраўніка клуба ў в. Любкі Вілейскага раёна.

Аматарскае аб’яднанне актыўна падтрымлівае танцавальны праект «Свае танцы» Студэнцкага этнаграфічнага таварыства (СЭТ). Так, дзякуючы творчым сувязям, «харэаграфічныя вечары»» па народных танцах змаглі наведаць жыхары Вілейкі і Смаргоні (2017 – 2018 гг.).

«Колам» быў рэалізаваны творчы праект «Танцавальны тур па грамадскіх месцах г. Маладзечна», які ўключаў 7 майстар-класаў па народных танцах пад агульнай назвай «Карапетаў-Карапетаў – прыйдзем танчыць у абед!». Такія сустрэчы праходзілі на прадпрыемствах і ў арганізацыях горада.

За тры гады існавання аматарскае аб’яднанне не толькі атрымала высокую адзнаку жыхароў роднай Маладзечаншчыны, але і стала пераможцам у намінацыі «Лепшы праект горада 2018» па выніках Першай рэгіянальнай прэміі ў сферы паслуг «FreMe» (2018 г.).

Таксама клуб быў адзначаны Дыпломам «За беражлівыя адносіны да мясцовых песенных традыцый, плённую працу па захаванні і развіцці нацыянальнай культуры і актыўны ўдзел у абласным фестывалі фальклорнага мастацтва “Фальклорная талака”» (2017 г., Барысаў), а ўдзельнікі калектыву Дзяніс Краўчонак і Вольга Трубач сталі ўладальнікамі першага месца за выдатнае выканальніцкае майстэрства і вялікі ўклад у захаванне традыцыйных народных танцаў на ІІІ абласным конкурсе бытавога танца «Мінская кадрыля» (2017 г., Барысаў).

Надзея СТАНКЕВІЧ.

Фота са старонкі клуба “Кола” – https://vk.com/kolaclub

Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY