МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Троіцу гуляем, лета сустракаем!

Троіца – адно з найважнейшых праваслаўных святаў. У народным календары яно носіць імя Сёмуха, бо адзначаецца на сёмым тыдні пасля Вялікадня, сімвалізуючы канец вясны і пачатак лета. У сёмушныя дні прынята ўсё аздабляць зелянінаю (хату, царкву і нават вясковыя вуліцы), таму гэтае свята называлі яшчэ «Зялёнымі святкамі» ці «Зелянцом».

На Вілейшчыне Сёмуха адзначаецца ўжо ў чатырнаццаты раз. У мінулым годзе яе праводзілі ў аг. Ілья, а сёлета, 16 чэрвеня, усё адбылося ў Любані.

Святкаванне пачалося з абраду «Ваджэнне куста» ў выкананні дзяўчат з Куранецкага сельскага дома культуры. Яны вадзілі карагоды вакол дзяўчыны («куста»), упрыгожанай кляновымі галінкамі, і спявалі сёмушныя песні. Далей былі праведзены абрады «Завіванне бярозкі» і «Кумленне: звязалі разам верхавіны маладых бярозак, каб атрымалася своеасаблівая арка, а потым праходзілі парамі праз гэтую арку, «куміліся» і абменьваліся вянкамі.

Прадоўжылася мерапрыемства на святочнай пляцоўцы, дзе са словамі віншавання да любанцаў звярнуліся: начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Фёдаравіч Паўлоўскі, старшыня Любанскага сельскага выканаўчага камітэта Юлія Аляксандраўна Алянцэвіч і настаяцель храма Сабора Беларускіх Святых, протаіерэй Ігар Дражын.

Далей распачаўся конкурс на лепшую нявесту «Я – нявеста», у якім прынялі ўдзел пяць дзяўчын: Елізавета Лях (Любанскі сельскі дом культуры), Арына Дзік (Куранецкі сельскі дом культуры), Дар’я Хоміч (Нарачанскі сельскі дом культуры), Алена Святоха (Язненскі сельскі дом культуры) і Марына Калініна (Людвіноўскі сельскі дом культуры).

Суперніцы пазмагаліся ў трох этапах. У першым кожная нявеста павінна была прадставіць сябе і свой вясельны вобраз, у другім – падрыхтаваць падарунак будучай свекрыві, а ў трэцім – прадэманстраваць веды па тэме вясельнай абраднасці.

У склад журы ўваходзілі: начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Фёдаравіч Паўлоўскі, старшыня Любанскага сельскага выканаўчага камітэта Юлія Аляксандраўна Алянцэвіч, дырэктар ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна» Вераніка Сяргееўна Церах і намеснік дырэктара ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна» Крысціна Аляксандраўна Ціхановіч.

У адпаведнасці з рашэннем суддзяў, пераможцай конкурсу «Я – нявеста» стала Алена Святоха. Іншыя ўдзельніцы былі адзначаны ў наступных намінацыях: «Самая яскравая нявеста» (Дар’я Хоміч), «Самая лірычная нявеста» (Марына Калініна), «Самая сучасная нявеста» (Елізавета Лях). «Спецыяльны прыз» і «Прыз глядацкіх сімпатый» атрымала Арына Дзік.

Усе ўдзельніцы конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Прыз глядацкіх сімпатый быў прадставіла першасная прафсаюзная арганізацыя аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага раёна.

Свята прадоўжылася канцэртнай праграмай з удзелам калектываў і салістаў Любанскага, Ільянскага, Даўгінаўскага, Куранецкага, Нарачанскага, Стешыцкага і Шылавіцкага сельскіх дамоў культуры, а таксама Іжскага сельскага клуба.

Таксама для гасцей мерапрыемства працавалі дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя рады, выставы-продажы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Крывасельскага і Нарачанскага сельскіх дамоў культуры, Вілейскага раённага дома рамёстваў.

Традыцыйным завяршэннем свята Сёмуха стала падвядзенне вынікаў раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю культурна-дасугавых праграм «Краіна мая, радасць мая, песня мая дарагая».

У гэтым годзе журы адзначыла культурна-дасугавыя праграмы Вілейскага цэнтра эстэтычнага выхавання, Даўгінаўскага сельскага дома культуры, Людвіноўскага сельскага дома культуры, Вязынскага сельскага дома культуры і Іжскага сельскага клуба.

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY