МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Традыцыйныя «Вячоркі» з клубам «Кола»

Этнаграфічны клуб «Кола» ў Маладзечанскай Цэнтралізаванай клубнай сістэме зладзіў вечар традыцыйных танцаў «Вячоркі на Лібава-Роменскай». Сустрэча адбылася 16 студзеня.

«Лявоніха», «Падыспан» і «Ойра-ойра» – гэта той мінімальны танцавальны комплекс, які кожны жадаючы мог развучыць на «Вячорках».

Як распавяла кіраўнік аматарскага аб’яднання этнаграфічнага клуба «Кола» Вольга Трубач, навучыцца танцам сваёй краіны ніколі не позна, прычым далучыцца да клуба можа кожны – узрост не абмежаваны.

Дарэчы, наступныя «Вячоркі на Лібава-Роменскай» пройдуць на базе Маладзечанскай Цэнтралізаванай клубнай сістэмы ў дзень нараджэння «Кола»27 студзеня. Пачатак а 18-й гадзіне.

У праграме запланавана прэзентацыя батлейкі, танцы (пры музычнай падтрымцы Насты Шпілеўскай і Мікалая Кашкана), а таксама спевы гурта «Мярэжа» і яшчэ шмат прыемных сюрпрызаў! Уваход на танцавальны вечар вольны!

Трэба адзначыць, што ўдзельнікі аматарскага аб’яднання вывучаюць і папулярызуюць беларускую культуру канца ХІХ – пач. ХХ стагоддзяў у межах Павілля – сучасных Маладзечанскага і Вілейскага раёнаў. Этнаграфічны клуб займаецца рэканструкцыяй народных строяў, вывучэннем рэгіянальных традыцыйных танцаў і спеваў, арганізацыяй святаў і абрадаў, праводзіць майстар-класы па народных рамёствах. Удзельнікі аб’яднання арганізоўваюць танцавальныя вечарыны, ночы танцаў, вечары сацыяльных танцаў, а таксама ладзяць тэматычныя летнікі.

Надзея СТАНКЕВІЧ

Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY