МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Традыцыі, звычаі і абрады як форма перадачы сацыяльна-культурнага вопыту»

У рамках раённага тыдня традыцыйнай культуры у Старабарысаўскім СДК 30.04.2019 прайшоў семінар-практыкум для кіраўнікоў фальклорных калектываў «Традыцыі, звычаі і абрады як форма перадачы сацыяльна-культурнага вопыту».

Праграма семінара ўключала ў сябе: пастаноўку «Нябёсы. З лялькай да Бога» тэатральнага гуртка «Батлейка» Старабарысаўскага СДК (кіраўнік Антаневіч Алена Іванаўна), тэатралізаванае прадстаўленне «Вялікдзень – найвялікшы дзень» з удзелам фальклорных гуртоў «Суседкі» Новаянчынскага ДФ, «Папараць-кветка» Старабарысаўскага СДК; майстар-клас па вырабе «Велікоднага павука».

Падчас семінара госці і ўдзельнікі змаглі значна пашырыць свае веды аб традыцыйным святкаванні Вялікадня. Яны праслухалі велікодныя песні («На першы дзень, на Вялікдзень…», «Вялічка ідзе») і пазнаёміліся з  тэматычнымі гульнямі («Раскруці яйка», «У біткі», «Велікоднае слова»). Прадстаўнікі ўстаноў культуры сталі ўдзельнікамі велікоднага Парада булак, дзе мелі магчымасць падзяліцца асабістымі рэцэптамі велікодных страў.

Не меньш цікава і пазнавальна прайшоў майстар-клас па вырабе «Велікоднага павука». Пад умелым кіраўніцтвам метадыста па ДПМ А. М. Кокшынай удзельнікі стварылі калектыўнага «Велікоднага саламянага павука», якога ў старадаўнія часы вешалі ў кожнай хаце перад вялікімі святамі (Ражством або Вялікаднем) дзеля аховы сям’і дома ад няшчасных выпадкаў ці злых духаў.

Семінар-практыкум стаў заключным мерапрыемствам тыдня традыцыйнай культуры «Вялікдзень на Барысаўшчыне». Цікавая пастаноўка святаў, выставы народнай творчасці, добрая гульня ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці, аўтэнтычныя народныя касцюмы, непасрэдны ўдзел гледачоў у тэатралізаваным дзеянні – усё садзейнічала актыўнаму знаёмству публікі з традыцыйнай беларускай культурай.

ДУК РЦНТ Борисовского района

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY