МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Таленты сярод вас»

        Фінал творчага праекта «Таленты сярод вас» адбыўся ў Чэрвеньскім раённым цэнтры культуры і адпачынку. У ім прынялі ўдзел 23 прадстаўнікі розных узростаў і прафесій са Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, цэнтральнай раённай бальніцы, будаўнічага ліцэя, райспажыўтаварыства, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, райвыканкама. 

         Выканаўцы «спаборнічалі» у шматлікіх жанрах: спявалі, расказвалі байкі, вершы, танчылі, паказвалі сцэнкі. 

        Пры вызначэнні пераможцаў журы ўлічвала не толькі выканаўчае майстэрства ўдзельнікаў, але і іх сцэнічную культуру, эмацыянальнасць выступлення, стварэнне сцэнічнага вобраза, рэжысуру нумара, падбор матэрыяла і касцюмаў.

        У намінацыі «Малыя формы»: першае і другое месцы былі аддадзены прадстаўнікам Смілавіцкага аграрнага каледжа: першае ў Паліны Карымавай і Крысціны Лаворанка; другое — у Аліны Юрчанка, Таісіі Котавай і Паліны Карымавай. Фельчар-лабарант Раваніцкай участковай бальніцы Уладзіслаў Канапелька і група «16 +» атрымалі трэцяе месца. 

        У намінацыі «Тэатральнае майстэрства» першае месца – у творчага калектыва Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які быў самым шматлікім па колькасці ўдзельнікаў і групе падтрымкі. На другім і трэцім месцах — удзельнікі са Смілавіцкага аграрнага каледжа: Аліна Званковіч з тэатральным калектывам «Увесь свет — тэатр» (2 месца), Яўген Крэпскі, Крысціна Лаворанка і Ангеліна Шэлег (3 месца). 

        У намінацыі «Салісты» першае месца заняла Ларыса Папова з дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якая дапоўніла свой музычны нумар відэакліпам з фільма. Другое месца ў Крысціны Лаворанка. Трэцяе раздзялілі Марыя Зюлькова з Чэрвеньскага райспажыўтаварыства і Вадзім Лобач, які прадстаўляў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Чэрвеньскага райвыканкама.

 

Кацярына ШУМКО. Фота аўтара

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY