МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Табе, Беларусь, у вяках красаваць!»

У Слуцкім гарадскім палацы моладзі адбылося ўрачыстае мерапрыемства «Табе, Беларусь, у вяках красаваць – у славе, у бітвах і ў працы», прысвечанае 100-годдзю ўтварэння БССР. У свяце прынялі ўдзел ганаровыя грамадзяне Слуцкага раёна, ветэраны, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый Случчыны.

Падчас свайго выступлення старшыня райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі падкрэсліў, што БССР заклала основу сучаснай беларускай дзяржавы; падзякаваў ветэранам і ўсім прадстаўнікам старэйшага пакалення за важкі ўклад у станаўленне і развіццё Случчыны і краіны ўвогуле, а таксама павіншаваў з адметнай датай. З віншаваннямі да прысутных звярнулася і старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава.

Ганаровымі граматамі Слуцкага райвыканкама, Падзякамі старшынь райвыканкама і Мінаблвыканкама, Слуцкага раённага Савета дэпутатаў, Ганаровай граматай Мінаблвыканкама адзначаны шэраг ветэранаў, работнікаў працоўных калектываў Случчыны.

Пасля афіцыйнай часткі свята прадоўжылася цудоўным канцэртам, ў якім прынялі ўдзел такія яркія творчыя калектывы, як народны хор ветэранаў (кіраўнік А. Л. Матанская), самадзейны калектыў эстрадных спеваў «Рандэву» (кіраўнік М. Ф. Гром), дзіцячы харэаграфічны калектыў «Коркуліс» (кіраўнік Х. М. Дайняк), вакальныя групы «Мікс» (кіраўнік Л. М. Хрыпачова) і «Слуцкія кавалеры» (кіраўнік А. В. Наумовіч), народны вакальны ансамбль «Лабірынт» (кіраўнік А. У. Шуманскі), вакальны ансамбль «Лагода-фолк» і дзіцячая вакальная група «МЕЛОДИЯ KIDS» (кіраўнік Г. І. Сапоцкая, танцавальны калектыў «Веселые ребята» (кіраўнік Г. В. Зданевіч), народны ансамбль народнай песні і музыкі «Случчанскія святкі» (кіраўнік В. Ю. Сукорская, хармайстар С. С. Пратасевіч), Казловічскі народны хор (кіраўнік С. Г. Расіч), узорная эстрадная студыя «Звездопад» (кіраўнік А. Г. Кліменка), настаўнікі ДУА «Слуцкая дзіцячая школа мастацтваў», узорны ансамбль танца «Папараць-кветка» (кіраўнік І. В. Лаўрова) і кадэты ДУА «Мінскае абласное вучылішча».

Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY