МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сямейныя спаборніцтвы

У Стара-Барысаве 28 верасня адбыўся раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2019».

Восеньскае надвор’е, вясёлая музыка, па-святочнаму прыбраныя канкурсанты, шчырыя, задаволеныя ўсмешкі вяскоўцаў-балельшчыкаў – усё гэта дазволіла прысутным акунуцца ў атмасферу сапраўднага свята.

Даказаць, што каханне, згуртаванасць і узаемападтрымка – галоўныя складнікі моцнай сям’і, прыехалі дзве пары: Павел і Надзея Шубіч ад ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» і прадстаўнікі ААТ «Міраполле» Арцём і Анастасія Кірашовы.

У сваім прывітальным слове старшыня райкама прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу Зінаіда Аляксандраўна Басарэўская адзначыла, што Барысаўшчына вельмі багатая на дружныя, і працавітыя сем’і. Яна дадала, што правядзенне спаборніцтва напраўлена менавіта на тое, каб яшчэ паўней раскрыць таленты і як мага цясней згуртаваць бацькоў і дзяцей у агульннай цікавай справе.

Ацэньвала канкурсантаў строгае, але справядлівае журы, у склад якога ўваходзілі: старшыня райкама прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу Зінаіда Аляксандраўна Басарэўская, старшыня Прыгараднага сельскага выканаўчага камітэта Таццяна Юр’еўна Слайкоўская, намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Лілія Станіславаўна Ананіч і другі сакратар Барысаўскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «БРСМ» Марыя Касовіч.

Першым адбыўся конкурс візітовак «Адзін дзень з жыцця нашай сям’і». Пасля сем’і-канкурсанты па чарзе ўдзельнічалі ў сельскагаспадарчай «Спартыўнай вясёлай эстафеце» і ў конкурсах «Лаўкачы» і «Інтэлектуальны».

У зале панавала добразычлівая, цёплая атмасфера, якую творча абагачалі супрацоўнікі Старабарысаўскага СДК і самадзейныя артысты: Паліна Іванова, Наталля Слайкоўская, Сяргей Нікіцін і Анастасія Лалаева.

У якасці вядучай мерапрыемства выступіла мастацкі кіраўнік Старабарысаўскага СДК Анастасія Загорская.

Згодна з рашэннем журы, пачэснае званне «Уладар сяла-2019» атрымала сям’я Паўла і Надзеі Шубіч. Канкурсанты ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ад райкама БРСМ.

Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY