Святло душы і дрэва ажыўляе

МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Святло душы і дрэва ажыўляе

Як паступова нараджаюцца казачныя персанажы, такія як “Кот Катовіч” Яўгена Осіпава і “Жыццялюбы” Аляксандра Жураўлевіча, “Мядзведзь-гуляка” Леаніда Сянько і “Мядзведзь-рыбак” Івана Васілевіча, “Любава” Валерыя Казлоўскага і “Волат-Чарадзей” Анатоля Сярчэні, “Любань-Любоў” Аляксандра Галая і “Іванчык” Віктара Расолава,”Раніца” Святаслава Няхайчыка і “Рыбалка” Алега Шапеля, “Лебядзіная вернасць” Мікалая Задрэйкі і “Крылы Радзімы” Васіля Сілкова, сачылі любанчане ўсіх узростаў. Сацыяльныя сеткі аж трэсла ад абмеркаванняў: людзі актыўна дзяліліся сваімі ўражаннямі, здымкамі і цярпліва чакалі, калі гэтыя шэдэўры ўпрыгожаць парк адпачынку з паэтычнай назвай “Альба”?

Замест чароўнай палачкі ў залатых руках майстроў шчыравалі сякеры, пілы розных памераў і разцы. І было толькі дзесяць дзён, каб стварыць цуд. За час правядзення XVII абласнога свята-конкурсу майстроў манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва”, якое сёлета праходзіла ў Любані, лепшыя разьбяры краіны філігранна выразалі казачных персанажаў з твораў пісьменніка Івана Муравейкі. З іх меркавалася скампанаваць арт-алею “Святлом душы ажыўленае дрэва”. Таму ўрачыстае закрыццё свята-конкурсу стала значнай культурнай падзеяй і прыцягнула шмат гледачоў, а дванаццаць таленавітых разьбяроў, сярод якіх – чатыры майстры са званнем “народны”, за некалькі дзён сталі ім “сваімі”.

У кожным дрэве, як калісьці лічылі магі-друіды, ёсць свая душа і загадка. Напрыклад, разьбяру з Івянца Мікалаю Задрэйка трапіла ў рукі стваліна з рэштками старога ланцуга, замацаванага ў драўніну, якую ён не адразу заўважыў. На счарнелыя звенні звярнула ўвагу дзяўчынка і паказала іх майстру, які ўжо збіраўся выразаць савянят у гняздзе. І тут у думках мастака ажылі і затрапяталі зусім іншыя вобразы – Любань, Любоў, бялюткія лебедзі...

І стаў майстар выразаць закаханых птушак, што імкнуцца адна да аднной, звязаныя непарыўнай сілай. І яднаў іх …той самы стары ланцуг, які ішоў з самага сэрца дрэва. Чорны колер металу шмат гадоў запаўняў драўляныя вены, атручваў дужую постаць. Чарнелі і рукі Мікалая Задрэйкі, калі ён апрацоўваў месца таго сакральнага пранікнення – нібы ўжываліся металічныя атамы і ў яго існасць. А было месца выхаду таго ланцуга зашыфраванай падказкай, дзе павінен знаходзіцца цэнтр усёй гарманічнай кампазіцыі.

Мы дакладна не ведаем, хто і навошта замацаваў гэты звязак у малады дубок больш стагоддзя таму. Але, здаецца, нездарма таямнічая стваліна ў наш час трапіла ў рукі мастаку! Душа дрэва, а тым больш улюбёнага ў яго майстра, – сонечная і светлая – даецца на радасць людзям і пераадольвае ўсе цяжкасці. Старажытнае дрэва зноў ажыло дзеля таго, каб маладыя пары прыходзілі да яго з добрымі думкамі, мілаваліся, фатаграфаваліся і давалі клятву вернасці…

Менавіта скульптуру Мікалая Задрэйкі пад назвай “Лебядзіная вернасць” і вылучылі ў намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый”. А дырэктар Любанскага лясгаса Сяргей Шулякоўскі ўзнагародзіў выдатнага мастака па дрэве цыркулярнай пілой. Кожнага з разьбяроў ушанавалі за стварэнне брэндаў Любанскага краю. Высока ацаніў манументальныя творы і сам Іван Муравейка. “Нованароджаныя” казачныя героі адметныя, жывыя, арганічна ўпісаліся ў ланшафт, сталі яго часткай і прывабнымі арт-аб’ектамі, якія надаюць гораду непаўторны вобраз.

У наступным годзе мастакоў чакае не менш багаты легендамі край: сімвалічную эстафету правядзення мастацкага фэсту ад Любані з гонарам прыняў намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў.

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ,

вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Фота аўтара

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY