МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Свята ветэранскай творчасці

21 красавіка 2018 года ў Смалявіцкім раёне адбылося абласное свята ветэранскіх калектываў, у якім прынялі ўдзел вакальна-харавыя і харэаграфічныя калектывы, ансамблі, вакальныя дуэты і асобныя выканаўцы, агульнай колькасцю ўдзельнікаў больш за 400 чалавек з 17 рэгіёнаў вобласці – 9 харавых калектываў, 12 ансамбляў, 10 індывідуальных выканаўцаў, 8 майстроў, сярод якіх: народны хор ветэранаў вайны і працы Вілейскага палаца культуры, народны клуб аматараў песні “Верасень” Мядзельскага гарадскога дома культуры, народны харавы калектыў ветэранаў Слуцкага гарадскога дома культуры, народнае клубнае аб’яднанне ветэранаў “Адпачынак” палаца культуры г.Маладзечна, народны хор ветэранаў вайны і працы палаца культуры імя М.Горкага г.Барысава, народны хор ветэранаў вайны і працы “Надзея” Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Маладзечанскага раёна і інш.

У праграму свята арганічна ўпісаліся наступныя мерапрыемствы:

Смалявіцкі гарадскі Дом культуры:

12.00 – Выстава работ удзельнікаў творчых калектываў па разнастайных накірунках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

13.00 – Урачыстае адкрыццё свята з удзелам намесніка старшыні Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Ксеніі Валер’еўны Шэдзько, старшыні Мінскай гарадской арганізацыі беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Сяргея Рагоравіча Крысенка, дырэктара Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Раісы Іосіфаўны Вайцяхоўскай.

13.20 – Канцэртная праграма “З песняй па жыцці”. Па меры выступлення кожны калектыў, асобны выканаўца атрымаў дыплом ўдзельніка свята і сувеніры, прадастаўленыя Мінскім абласным аб’яднаннем прафсаюзаў.

            Мемарыяльны комплекс “Курган Славы”:

16.00 – Ускладанне кветак да мемарыяльнай дошкі.

          – Праграма “Салдацкі прывал”: экскурсія, палявая кухня, гульнёва-забаўляльная і танцавальная праграма.

18.00 – Ад’езд удзельнікаў свята.

Па выніках свята народны хор ветэранаў вайны і працы “Надзея” Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Маладзечанскага раёна рэкамендаваны абласным аргкамітэтам для ўдзелу ў Рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”.

Больш здымкаў - у фотагалерэи►

 

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY