МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

"Свята танца"

У Крупіцкім Цэнтры культуры імя У.Грома Мінскага раёна адбылося неардынарнае культурнае мерапрыемства "Свята танца", прысвечанае міжнароднаму Дню танца. Адзначыць свята завіталі жыхары Крупіцы, наваколля і госці з Мінскага раёна. Пры амаль поўнай зале здавалася, што праз сцэну прайшло не менш удзельнікаў – каля сотні танцораў. Свята танца ладзілася сіламі творчых калектываў Цэнтра культуры і Крупіцкай школы мастацтваў. У канцэрце прынялі ўдзел Заслужаны аматарскі калектыў РБ "Крупіцкія музыкі" (кіраўнік – Н.Лісіца), Народны ансамбль танца "Крупіца" (кіраўнік – Г.Чорны), юнацкі танцавальны ансамбль "Ярыца" (кіраўнік – С.Апанасевіч), старэйшая і малодшая групы харэаграфічнага ансамбля школы мастацтваў, інструментальны дзіцячы гурт "Масленіца"  (кіраўнік – А.Мілюціна). Паўнавартаснымі ўдзельнікамі свята адчувалі сябе і навучэнцы падрыхтоўчай групы пры харэаграфічным аддзяленні школы мастацтваў і ўдзельнікі студыі эстраднага танца "Фіеста" пры Цэнтры культуры.

Канцэрт пачаўся лірычнай кампазіцыяй "Спеў дубраў", якую змяніла гарэзлівая "Тарантайка". Першая частка канцэрта – гэта асаблівая даніна беларускім народным традыцыям, якія падтрымліваюцца як клубнымі калектывамі, так і школай мастацтваў. "Кросны", "Падсеван", "Матлёт", "На рэчанку", "Па-дэ-спань", "Ойра", "Лявоніха" – гэта далёка не ўсе беларускія танцы, якія здолелі прадэманстраваць юныя танцоры. Яскравы "Рускі танец" змяняюць рок-н-рольныя рытмы кампазіцыі "Туці-фруці", стэп-данс дэманструе юны Арсеній Курылаў, маленькія танцоры выконваюць "Зарадку" і "Сюрпрыз". Сюрпрызам была і фінальная харэаграфічная капмазіцыя "Танцуй!", у якой выступілі ўсе танцоры і нават выкладчыкі і кіраўнікі. 

Затым ужо сваім мастацтвам чаравалі масцітыя "Крупіцкія музыкі" сумесна з народным ансамблем танца "Крупіца". Гледачы пабачылі арыгінальныя кампазіцыі "Чаравічкі", "Боб малачу", "Брычка", "Ківуха", інструментальныя і вакальныя нумары. Дарэчы танцоры з "Крупіцы" – былыя выхаванцы школы мастацтваў. Пераемнасць пакаленняў – можна было і так пазначыць канцэрт.

Асноўныя творчыя сілы, якія стваралі відовішча – харэографы. Ідэя такога свята належыць Святлане Апанасевіч, выпускніцы Мінскага каледжа мастастваў, якая працуе выкладчыкам у школе мастацтваў і кіраўніком юнацкага гурта "Ярыца". Малады спецыяліст знайшоў падтрымку ў асобе дырэктара Крупіцкага ЦК Святланы Курылавай, якая таксама з'яўляецца харэографам па прафесіі і працягвае выкладаць у школе мастацтваў. Калі аб'ядноўваюцца дзве Святланы, то святло і энергія не абмінаюць і іншых. Заслужаны работнік культуры РБ Георгій Чорны, рэпетытар-харэограф Мая Бандарэўская дапамагалі ў падрыхтоўцы мерапрыемства. 

Арыгінальны сцэнарый стварыла дырэктарка школы мастацтваў Зоя Макараўна Гром. Пэўную сюжэтную лінію, якая аздабляла канцэрт, вялі навучэнцы тэатральнага аддзялення Мінскага каледжа мастацтваў Аляксандра Лабынцова і Дар'я Лобач. Аформіў сцэну і надрукаваў афішы мастак Віктар Козел. Гукарэжыссёрам як заўжды папрацаваў мастацкі кіраўніік цэнтра культуры Мікола Андрук. Дапамагала вясці канцэрт бібліятэкар Людміла Пальчык.

Свята прайшло паспяхова. Гледачы адзначылі, што яны ніколі не бачылі адразу столькі танцаў. А танец – гэта жыццё!

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY