МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Свята “Сёмуха” на Стаўбцоўшчыне

4 чэрвеня на тэрыторыі ДУК “Стаўбцоўскі раённы цэнтр народнай творчасці” адбылося свята “Сёмуха”. Тэрыторыя цэнтра, упрыгожаная бярозавымі галінкамі, каляровымі стужкамі, сустракала жыхароў і гасцей вёскі Яблонаўка.

Цудоўным абрадавым дзеяннем пачалося свята. Калектыў “Дзянніца” з ДУК “Навасвержанскі ДК” не першы раз аздабляе святы, якія праходзяць у цэнтры. 

Яскравым, запамінальным і важным момантам абраду быў вывад куста. Куст сімвалізуе дабрабыт у доме, пару для маладых дзяўчат і хлопцаў, поўны кашалёк. З’яўленне Русалкі, гульнёвая праграмма “кумаванне” вельмі захапілі і ўразілі гасцей і жыхароў вёскі. 

На тэрыторыі цэнтра працавала выстава майстроў народнай творчасці: Людмілы Іларыёнаўны Віцько, Марыны Генадзьеўны Халецкай. А жыхарка вёскі Яблонаўка Зоя Паўлаўна Купцова прадставіла свае работы, звязаныя кручком.      

На свяце прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аркадзій Расціслававіч Казякоўскі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім.   

Для дзяцей працавала забаўляльная пляцоўка. Для гасцей і жыхароў вёскі былі падрыхтаваны салодкія пачастункі і сувеніры на памяць.

М.Г. ХАЛЕЦКАЯ, дырэктар ДУК

“Стаўбцоўскі раённы цэнтр народнай творчасці”

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY