МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Свята любові і вернасці

У Стаўбцоўскім раённым цэнтры культуры 14 ліпеня адбыўся ІІ фестываль сям’і «Пад пакровам святых Пятра і Фяўроніі».

Гэтыя мурамскія святыя, памяць якіх Праваслаўная Царква ўшаноўвае 8 ліпеня, спакон лічацца ахоўнікамі сям’і. Пётр і Фяўронія жылі на рубяжы XII‑XIII стагоддзяў, але да гэтага часу іх саюз з’яўляецца найлепшым узорам хрысціянскага шлюбу.

Паводле старадаўняга летапісу, дачка бортніка з разанскай вёскі Фяўронія вылечыла ад страшнай хваробы мурамскага князя Пятра, пасля чаго яны пакахалі адзін аднаго і пажаніліся. У сталых гадах муж і жонка вырашылі прыняць манаскі пострыг і завяшчалі пахаваць сябе разам. Іх зямное жыццё завяршылася 8 ліпеня. Пётр і Фяўронія адышлі да Госпада ў адзін дзень і ў адзін час. Былі пахаваны ў Мураме. Гэтых святых глыбока шануюць як нябесных апекуноў шлюбу, было не раз засведчана, што па шчырых малітвах вернікаў да Пятра і Фяўроніі адбываліся шматлікія цуды.

У 2008 годзе ў Расійскай Федэрацыі было афіцыйна зацверджана дзяржаўнае свята – Усерасійскі дзень сямейнага шчасця і любові, які адзначаюць менавіта 8 ліпеня, у дзень памяці мурамскіх святых.

У многіх праваслаўных цэрквах маюцца іконы дабраверных Пятра і Фяўроніі. Напрыклад, у Свята-Уваскрасенскім храме г .Стоўбцы ёсць ікона, асвечаная на іх мошчах, якія знаходзяцца ў Свята-Троіцкім жаночым манастыры г. Мурама.

У нашым горадзе ўжо другі год запар праводзіцца фестываль сям’і, прымеркаваны да дня памяці святых дабраверных Пятра і Фяўроніі. Яго арганізатарамі выступаюць аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Стаўбцоўскага райвыканкама і раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» сумесна са Стаўбцоўскім благачыннем. Удзел у мерапрыемстве сёлета прынялі раённы савет ветэранаў вайны і працы і раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын.

У гэтым годзе да ўдзелу ў фестывалі падрыхтаваліся чатыры сям’і, якія на ўласным прыкладзе паказалі прыгажосць сямейнага жыцця і глыбокі сэнс шлюбу.

Сям’ю Паўла і Ганны Буката прадставіла Старасвержанская сярэдняя школа, дзеці якіх вучацца ў гэтай навучальнай установе. Ганна Буката – супрацоўніца ААТ СЦ «Веста», яе муж Павел Мікалаевіч – вадзіцель ААТ «СаБук».

Вялікую дружную сям’ю Вадзіма і Ірыны Казлоўскіх, у якой гадуецца пяцёра дзяцей, прадставіў Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат. Вадзім Віктаравіч – вадзіцель пагрузчыка гэтага прадпрыемства, Ірына Мікалаеўна – ветэрынарны ўрач ПДСУП «ПрофіАграЦэнтр».

Раённы цэнтр тэрытарыяльнага абслугоўвання насельніцтва другі год запар рыхтуе для ўдзела ў конкурсе-фестывалі сем’і сваіх прадстаўнікоў. Сёлета гэтую ролю ўзяла на сябе сям’я Аляксандра і Святланы Колпак. Аляксандр Міхайлавіч з’яўляецца працаўніком СЗАТ «Агракамбінат «Колас», а Святлана Пятроўна – псіхолагам тэрытарыяльнага цэнтра.

ААТ «Дзераўное» таксама ўжо ў другі раз адпраўляе сваіх канкурсантаў на свята. У гэтым годзе пад пакровам Пятра і Фяўроніі таленты раскрывала сям’я Ігара і Наталлі Бондар – слесара мехмайстэрняў сельскагаспадарчага таварыства і супрацоўніцы Стаўбцоўскага дома-інтэрната для людзей з псіханеўралагічнымі захворваннямі. На дадзены момант Наталля Мар’янаўна знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе пятага дзіцяці.

Раённы савет ветэранаў вайны і працы паказаў прыгажосць сям’і Анатоля і Ніны Сяргун, якія адсвяткаваліі залатое вяселле. Ніна Аляксандраўна больш за 50 гадоў працавала выхавацелем у дзіцячым садзе № 4 г. Стоўбцы, а Анатоль Францавіч звыш 30 гадоў займаў пасаду інжынера-электрыка на стаўбцоўскім мясакамбінаце.

Прывітальным словам фестываль адкрылі благачынны прыходаў Стаўбцоўскай акругі протаіерэй Аляксандр Марцінчык і старшыня раённай арганізацыі БГА «Белая Русь» Святлана Жыбуль. Айцец Аляксандр гаварыў аб значэнні сямейных каштоўнасцей для кожнага чалавека і для дзяржавы ў цэлым і зазначыў, што толькі ў сям’і можна ў поўнай меры стаць выканаўцам запаведзі Божай аб любові да бліжняга свайго. Яшчэ ён выказаў трывожную думку, наконт таго, што ў сучасным жыцці ўсё часцей назіраюцца зняважлівыя адносіны да традыцыйных сямейных каштоўнасцей, таму ў грамадстве маецца яшчэ большая неабходнасць ва ўмацаванні Інстытута сям’і. Фестываль уносіць свой неацэнны ўклад у захаванне сямейных маральных прынцыпаў, важных як для асобнага чалавека, так і для ўсяго хрысціянскага згуртавання.

Сем’і-ўдзельнікі вельмі сур’ёзна і з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да фестывалю. Дамашнім заданнем стала падрыхтоўка фотавыставы. Канкурсанты не толькі сабралі фотаздымкі розных пакаленняў уласнага роду, але нават прынеслі баявыя ўзнагароды дзядоў і прадзедаў, якія ў свой час паказалі ім наглядны прыклад любові да Айчыны. Падчас прэзентацый і конкурсаў удзельнікі кожнай з каманд расказвалі, якую ролю іграе юбілейная дата 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысціх захопнікаў у асабістай гісторыі іх сям’і. Яны падрыхтавалі кранальныя эсэ, у якіх расказвалі пра родных, што ўнеслі свой важны ўклад у Вялікую Перамогу.

Свае таленты раскрывалі і дарослыя, і дзеці. Яны спявалі, танцавалі, і рабілі гэта настолькі душэўна, адкрыта, проста і прыгожа, што ніхто з прысутных не змог застацца раўнадушным. Некаторыя так расчуліліся, што ў іх на вачах нават заблішчалі слёзы. Усе канкурсанты настолькі прыгожа і таленавіта выступілі, што суддзі вырашылі адмовіцца ад выбару пераможцаў.

Удзельнікі былі прыемна ўражаныя той вялікай колькасцю слоў удзячнасці і захаплення, што ім давялося пачуць у гэты дзень. Падчас узнагароджвання айцец Аляксандр благаслівіў кожную сям’ю іконай. Падарункі былі ўручаны ад арганізацый, дзе працуюць дзельнікі конкурснай праграмы.

Святлана Блашко парадавала маленькіх канкурсантаў падарункамі ад раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын.

Усё, што адбывалася падчас святочнай конкурснай праграмы, ўжо ў другі раз пацвердзіла: фестываль сапраўды выконвае вельмі важную ролю захоўвання і замацавання высокамаральных прынцыпаў хрысціянскай сям’і сярод насельніцтва.

Камко  В. Т., намеснік дырэктара ДУ «Стаўбцоўскі РЦК»

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY