МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Свята для моладзі

Традыцыйна ў апошнюю нядзелю мая на Стаўбцоўшчыне адзначаецца Дзень моладзі. Ладзіцца шэраг цікавых мерапрыемстваў, якія праходзяць на розных пляцоўках горада. Выключэннем не стала і нядзеля, 30 мая.

З самага ранку гарадскі стадыён «Юнацтва» вітаў гукамі марша ўдзельнікаў VIII раённай летняй спартакіяды працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. У гэты дзень, паспаборнічаць сабраліся 15 каманд акцыянерных таварыстваў, прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Праграма ўключала наступныя цікавыя спаборніцтвы:

– дартс сярод лідэраў прафсаюзных арганізацый;

– двубор’е сярод кіраўнікоў арганізацый;

– сямейную спартыўную эстфету;

– спаборніцтвы ў міні-футболе і валейболе;

– падняцце гіры;

– лёгкую атлетыку;

– перацягванне каната.

Перамогу атрымала каманда адкрытага акцыянернага таварыства «Рубяжэвічы».

Пасля спартакіяды ў ДУ «Стаўбцоўскі РЦК» прайшоў V конкурс «Прыгажуня Аграпрама-2019» сярод дзяўчат, якія працуюць у аграпрамысловым комплексе. Адзінаццаць самых прывабных і абаяльных прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва змагаліся за карону. Акрамя асноўнага тытула вызначалі і самую грацыёзную, творчую, стыльную, аптымістычную, элегантную, абаяльную, пяшчотную і ўсмешлівую працаўніцу. Усе свае лепшыя навыкі і здольнасці дзяўчаты павінны былі прадэманстраваць у шасці конкурсах.

Спачатку прыгажуні раскрывалі перад журы і публікай свае знешнія даныя ў конкурсным этапе «Дэфіле», а пасля распавядалі пра сябе ў «Візітнай картцы». Дзяўчаты спявалі, малявалі, частавалі прысмакамі суддзяў і гледачоў і, несумненна, маглі б зрабіць і паведаміць яшчэ шмат чаго цікавага, але час, на жаль, быў абмежаваны.

Не засталося на конкурсе без увагі і тое, што наша краіна ў 2019 годзе адзначае 75-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашыскіх захопнікаў: у трэцяй частцы конкурсу ўдзельніцам была дадзена магчымасць прадэманстраваць свае акцёрскія здольнасці ў пастаноўцы ўрыўка з аповесці «А зори здесь тихие…».

У сувязі з тым, што ў Беларусі нядаўна прайшлі ІІ Еўрапейскія гульні, чацвёрты этап было вырашана прысвяціць менавіта спорту: кожная з удзельніц выступіла на сцэне з якім-небудзь спартыўным элементам: хто  – на роліках, хто – са скакалкай, хто гуляў у бадмінтон, а хто раз’язджаў на веласіпедзе.

Фантазію і спрыт удзельніцы паказалі ў конкурсе «Касцюм з нетрадыцыйных матэрыялаў». Хто б мог падумаць, што з гаек, балтоў, гаспадарчай плёнкі, кілбасных абгорткаў, шпагату, пальчатак і іншых самых неверагодных рэчаў могуць атрымацца шыкоўныя ўбранні.

Апошні, заключны этап конкурсу – дэфіле ў вечаровых сукенках.

Тытул самай прыгожай дзяўчыны Аграпрама ў гэтым годзе атрымала Марына Сахарчук – спецыяліст па забеспячэнні Стаўбцоўскага філіяла ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат».

Спартакіяда і конкурс «Прыгажуня Аграпрама-2019» праводзіліся пад эгідай упраўлення сельскай гаспадаркі і прамысловасці, Стаўбцоўскага раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу, раённага аграпрамысловага саюза, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і ДУ «Стаўбцоўскі РЦК».

Пасля святкаваць Дзень моладзі прадоўжылі ў гарадскім парку, на танцавальнай пляцоўцы «Вербачка», дзе прайшлі: фестываль фарбаў «Holi Fest», танцавальны флэшмоб, майстар-клас па ZUMBА і выступленне кавэр-бэнда «Dekuba».

Завяршыўся ж гэты цудоўны святочны дзень дыскатэкай «Стоўбцы маладыя».

Другие новости
Литературно-музыкальные чтения «Святло маёй радзімы»

В ГУО «СШ  3 г. Вилейки» в литературном классе имени И. И. Лашутко 16 ноября состоялись литературно-...

Участники любительского объединения «На пульсе позитива» посетили Новоянчинский дом фольклора

В Борисовском районе участники любительского объединения «На пульсе позитива» посетили Новоянчинский дом фольклора.

«Шматгалоссе» на XIII областном фестивале национальных культур в Молодечно

На XIII областном фестивале национальных культур Борисовский район представили участники народного любительского объединения «Шматгалоссе» Печинского ГДК.

Rating All.BY
Каталог TUT.BY