МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Сузор’е-2019»

У Кастрычніцкім СДК Смалявіцкага раёна 30 сакавіка адбыўся раённы конкурс эстраднай песні «Сузор’е-2019», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы.

Мэты конкурсу: развіццё творчых здольнасцей у дзяцей, падлеткаў і моладзі, далучэнне іх да лепшых узораў сучаснай эстраднай музыкі і песні, пошук і адкрыццё новых таленавітых выканаўцаў, усебаковае садзейнічанне развіццю мастацкага густу і выканальніцкага майстэрства маладых артыстаў.

У конкурсе прымалі ўзел больш за 25 выканаўцаў па чатырох узроставых катэгорыях: ад 5 да 8, ад 9 да 12, ад 13 да 15 і ад 16 да 35 гадоў. Сваё майстэрства дэманстравалі дуэты, вакальныя ансамблі.

Удзельнікі конкурсу прадставілі на суд журы дзве песні прафесійных ці самадзейных аўтараў. Журы вызначыла лепшых канкурсанатаў у кожнай катэгорыі, а таксама прысудзіла спецыяльныя прызы і каштоўныя падарункі. Пераможцамі сталі: Глафіра Збрына (Жажэлкаўскі СК), Сафія Пінчук (Барсукоўскі СДК), Дар’я Сяргеева (Смалявіцкі ГМЦ), Марыя Сцепанюк (Барсукоўскі СДК), Юлія Белая (Кастрычніцкі СДК).

Конкурс эстраднай «Сузор’е-2019» стаў не толькі цікавым і напружаным спаборніцтвам сярод выканаўцаў, але і сапраўдным музычным святам для ўсіх жыхароў пасёлка Кастрычніцкі.

Уладзімір Гаўрыкаў, дырэктар Смалявіцкага РАМЦ

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY