МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сусвет і розум чалавечы

Новы зборнік  паэзіі пад назвай “Калі бярэшся за пяро” – плён творчай працы 77 аўтараў з 22 раёнаў Міншчыны. Кніга, напоўненая пранікнёнымі радкамі, – жывымі пачуццямі і філасофскімі разважаннямі – сапраўдны апафеоз  лепшага чалавечага слова, упрыгожанага дакладнай рыфмай.

Прывабна аформленае выданне – своеасаблівы вынік пятнаццацігадовай дзейнасці клуба народных паэтаў і кампазітараў “Жывіца”, створанага пры Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці.         

Прэзентацыя-канцэрт, прысвечаная выхаду ў свет зборніка і дыска пад назвай “Чараўніцы” з маленькімі шэдэўрамі самабытных кампазітараў, адбылася ў шчырай і добразычлівай атмасферы пры вялікай колькасці калег – аўтараў і прыхільнікаў паэтычнай творчасці. У праграму канцэрта ўвайшлі вершы і песні – усё найлепшае, што спачатку ўпотай нараджаецца ў чулай, трапяткой душы і вялікім сэрцы, а потым адточваецца да абсалютнай дасканаласці. Так бывае, што праз некаторы час, годна прайшоўшы выпрабаванне часам, яно стварае культурны фонд нацыі.    

        

Назву зборніку далі радкі з верша вілейскага паэта Уладзіміра Цануніна. Аўтар, ужо даволі вядомы і прызнаны, чытаў яго як запавет тым, хто толькі спрабуе пяро, робіць першыя крокі ў паэзіі. Не стаць прыгонным шматлікіх радкоў, не трапіць у палон так званай дзеяслоўнай рыфмы, а шукаць самае меткае і ёмістае слова – задача не з прастых і для масцітых пісьменнікаў. Але таму, хто гэтым дарам змянення валодае, належыць сусвет і розум чалавечы. 

 

Як дбайна працуюць аўтары над сваімі творамі, што ўваходзяць у зборнік “Калі бярэшся за пяро”, слухачы даведаліся з вершаў Таццяны і Максіма Шэіных (Радашковічы), Леаніда Агарышава (Слуцк), Таццяны Цвятковай (Вілейка), Ніны Карнішкі (Мінскі раён), Таццяны Цвіркі (Клецк), Валянціны Шчарбаковай (Нясвіж), Алены Брыцкай (Барысаў),Уладзіміра Рунцэвіча (Мар’іна Горка) і іншых.     

Лірычна-філасофскі твор “Балада аб скрыпцы” (словы Зельвіна Горна, музыка Уладзіміра Лапціка (Вілейка) у выкананні народнага калектыву аўтарскай песні “Элегія” прымусіў задумацца пра ўжо створаныя сусветныя каштоўнасці культуры і ўласныя таямніцы магічнага спалучэння вершаў і нот, якія так вабяць і чаруюць слухача! Кранула простымі акордамі і меткімі словамі бардаўская песня “Дзякуй, дзед” Юрыя Бялова з Маладзечна і іншых выканаўцаў.        

Эстафету творчасці ў сталых майстроў слова падхапілі маладыя – вучні школы “Со-творчество” Анастасія Гаргун і Ілля Ляжай, а завершылі канцэрт-прэзентацыю салісткі ўзорнай студыі эстраднай песні “Большая перемена”  Вікторыя Зварыгіна і Алена Шупо.    

       

Здаецца, зборнік – годны вынік шматгадовай працы, нагода для адпачынку. Але творцы з народа на гэтым не супакоіліся, тлумачыць старшыня клуба “Жывіца” Ірына Карнаухава, якая пры дапамозе літаратурных рэдактараў – Юрася Нератка і Бажэны Ганушкінай – падрыхтавала выхад у свет зборнік “Калі бярэшся за пяро” і музычны дыск, а таксама канцэрт-прэзентацыю. – Зараз у нас пачынаецца “гарачая” пара – праца над новым матэрыялам, – тлумачыць Ірына Аляксандраўна. – Як ведаць, хто з нашых аўтараў напіша тыя радкі, што дадуць новаму зборніку сваю гучную назву?

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ

Вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Фота аўтара

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY