МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Старажытны Чэрвень адсвяткаваў 630-годдзе

Мінулай нядзеляй на галоўнай плошчы Чэрвеня разгарнулася маштабнае тэатралізаванае дзейства. Гасцямі свята сталі жыхары і госці горада, ганаровыя грамадзяне Чэрвеньскага раёна, ветэраны, прадстаўнікі працоўных калектываў, раённай адміністрацыі, дэпутацкага корпусу, грамадскіх арганізацый, духавенства, дэлегаты з Расіі - з Наўгародскай і Маскоўскай абласцей.

Сярод ганаровых гасцей свята прысутнічалі Валянціна Эдуардаўна НАВІЦКАЯ, маці трэцяга беларускага касманаўта, ураджэнца Чэрвеня Алега НАВІЦКАГА, і неаднаразовая прызёрка і чэмпіён Паралімпійскіх гульняў Людміла ВАЛЧОК.

Яскравае тэатралізаванае прадстаўленне, падрыхтаванае Раённым цэнтрам культуры і адпачынку, ахапіла асноўныя этапы станаўлення і развіцця Чэрвеня. Так, 28 красавіка 1387 года князь Вялікага Княства Літоўскага і кароль Польшчы Ягайла спецыяльным прывілеем перадае брату Скіргайлу ўладанні на Беларусі. Гэта першыя пісьмовыя згадкі пра Ігумен. 3 мая 1795 года мястэчка набывае статус горада і павятовага цэнтра Мінскай губерні, а праз год - атрымлівае герб: у блакітным полі сярэбраны куст кветак, які акружаюць пяць залатых пчол. Традыцыі пчалярства і бортніцтва і сёння падтрымліваюцца на Чэрвеньшчыне.

Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўсталяванне савецкай улады, Вялікая Айчынная вайна і Перамога, мірная стваральная праца -  на плошчы горада хутка змяняліся падзеі найноўшай гісторыі горада і краіны.

На дзень народзінаў Чэрвеня калектывы ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай сферы вырабілі гіганцкія віншавальныя паштоўкі, а кандытары райспажыўтаварыства падаравалі гораду вялікі імянінны торт.

Святочная праграма на тэатралізаваным дзействе не заканчвалася: жыхары і госці Чэрвеня, нягледзячы на дажджлівае надвор'е, накіроўваліся на арт-праспект па вуліцы К.Маркса і да тэматычных пляцовак у скверы на плошчы Свабоды. У дванаццатай гадзіне пачаліся святочныя гулянні ў лесапарку "Загор'е". Аматараў сярэднявечных баёў, музыкі і танцаў сабрала інтэрактыўная пляцоўка гістарычнага клуба "Шатландская пяхота" з Маладзечна. Горача гледачы сустракалі ансамбль "Гіль Захав" яўрэйскай абшчыны з Мінска, народны ансамбль "Зборная субота", які завітаў на свята з Узды, ваенны аркестр з Барысава.

Раённы краязнаўчы музей прадставіў гледачам куточак павятовай канцылярыі і фотаатэлье яўрэйскага майстра: жадаючыя маглі прыдбаць паштоўку і паставіць на ёй штамп ігуменскай управы ці сфатаграфавацца ў імправізаваных касцюмах. Інтэр'ер павятовай канцылярыі аднаўлялі па фатаграфіях.

Фінальную кропку свята па традыцыі паставілі акцыя "Спяваем гімн разам" і салют. Ім папярэднічалі канцэртная праграма, лазернае шоу і дыскатэка на галоўнай плошчы горада.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY