МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Спадчына "Пеўчага поля"

Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле” з поспехам прайшоў 1-2 ліпеня 2017 года ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. У ім удзельнічалі харавыя калектывы і ансамблі з народнай і акадэмічнай манерай выканання ўстаноў культуры, дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў абласцей рэспублікі. Фестываль “Пеўчае поле” садзейнічае прапагандзе і развіццю нацыянальнага харавога мастацтва, павышэнню мастацкага ўзроўню пеўчых калектываў, узбагачэнню рэпертуару лепшымі ўзорамі харавога мастацтва,  падтрымцы і стымуляванню кіраўнікоў аматарскіх харавых калектываў і іх удзельнікаў, арганізацыі вольнага часу і развіццю творчых здольнасцей насельніцтва, больш шырокаму яго далучэнню да вытокаў нацыянальнай песеннай спадчыны і лепшых узораў сучаснага харавога мастацтва, патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, умацаванню творчых сувязей і супрацоўніцтва.    

Фестываль праводзіўся штогод, напачатку як рэгіянальны, але з цягам часу атрымаў трывалы статус абласнога. З 2015 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь надало яму статус Рэспубліканскага, аказваючы арганізацыйна-творчую і фінансавую падтрымку.    

Па традыцыі, кожны раз уздымаецца над нарачанскім абсягам шматгалосны спеў зводнага хору, які адкрывае свята вядомай песняй “Нарач” на верш народнага паэта, сына Мядзельскай зямлі Максіма Танка. Нязменным дырыжорам зводнага хору з’яўляецца народны артыст Беларусі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі, як і нязменным ганаровым госцем фестывалю – Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.І.Цітовіча.    

1 ліпеня на набярэжнай амфітэатра адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю і канцэрт “Песень родных пералівы” з удзелам вакальна-харавых калектываў абласцей рэспублікі, побач працавалі выстава-кірмаш вырабаў народных майстроў, канцэртныя пляцоўкі, гандлёвыя рады, атракцыёны для дзяцей. Вянчала адкрыццё канцэртная праграма Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь вакальнай групы “Чысты голас” (мастацкі кіраўнік Валерый Прыгун).    

А днём у санаторыі “Прыазёрны” прайшла конкурсная праграма народных вакальна-харавых калектываў. У касцёле Святога Андрэя апостала аграгарадка Нарач – праграма акадэмічных вакальна-харавых калектываў.    

2 ліпеня ў вялікай зале Мядзельскага райвыканкама адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу. Урачыстае закрыццё фестывалю завяршыла выступленне Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І.Цітовіча (мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі, прафесар М.П.Дрынеўскі).    

Гран-пры фестывалю ўдастоены заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны хор “Крыніца” дзяржаўнай установы культуры “Столінскі гарадскі Дом культуры”, кіраўнік Алена Аўсянік.    

Дыпломаў I ступені – народны хор работнікаў культуры “Зараніца” ДУ “Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, кіраўнік Уладзімір Ляўкоўскі, народны вакальны ансамбль “Беразіначка” Беразінскага СДК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна”, кіраўнік Наталля Троцкая, народны ансамбль народнай песні “Шчодрыца” Лагойскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу, кіраўнік Ларыса Лашкевіч, а таксама народны камерны хор ДУК “Пружанскі гарадскі палац культуры”, кіраўнік Ірына Буланькова.

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ, вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

     На здымках (Фота аўтара): Журы ўзначаліў Міхаіл Дрынеўскі, Госці са Століна – абладальнікі Гран-пры, На сцэне – народны хор работнікаў культуры “Зараніца” Лельчыцкага РЦКіНТ”, “Беразіначка”,  Народны камерны хор дзяржаўнай установы культуры “Пружанскі гарадскі палац культуры”.

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY