“Сонечная цеплыня дрэва”

МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Сонечная цеплыня дрэва”

Апрацоўка драўніны – адно з самых старажытных рамёстваў. Беларускія разьбяры здаўна славіліся далёка за межамі краіны. Сёння мастацтва драўлянай манументальнай скульптуры атрымала новае развіццё. Гэтаму садзейнічае абласное свята-конкурс драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечная цеплыня дрэва”, якое праводзіцца штогод з 2002 года і вандруе па Мінскай вобласці. За 16 гадоў правядзення свята адбылося ў Смалявіцкім, Крупскім, Валожынскім, Старадарожскім, Вілейскім, Барысаўскім, Маладзечанскім, Стаўбцоўскім, Слуцкім, Мінскім, Мядзельскім і Клецкім раёнах.

У 2018 годзе ХVІІ свята-конкурс майстроў драўлянай манументальнай скульптуры “Сонечнае цеплыня дрэва” прымае горад Любань.

Усяго ў свяце ўдзельнічаюць 12 майстроў з Мінска, Мінскай і Гомельскай абласцей. Кожны майстар на працягу дзесяці дзён вырабляе сваю драўляную скульптуру, выкарыстоўваючы розныя віды і тэхналагічныя прыёмы мастацкай апрацоўкі драўніны.

Арганізатарамі свята з’яўляюцца Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама, дзяржаўная ўстанова “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, а таксама аддзел  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама.

Тэматыка сёлетняга свята па жаданні арганізатараў даволі шырокая – ад вобразаў мясцовых казак да партрэтаў славутых землякоў. Скульптуры ўпрыгожаць тэрыторыю горада Любань.

Запрашаем гасцей паназіраць за працэсам вырабу драўляных манументальных скульптур і палюбавацца на вынікі гэтага “мужнага” мастацтва.

тэл. для даведак: 8017 290-91-45

Аддзел традыцыйнага мастацтва ГУ МОЦНТ

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY