МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Скарбы роднага краю»

Дзіцячы цэнтр культуры «Расток» 18 мая 2019 года ў сёмы раз сабраў гасцей на адкрытым дзіцячым фестывалі беларускай творчасці «Скарбы роднага краю», прысвечаным Году малой радзімы.

Праграма фестывалю, якая ўключала ў сябе 32 нумары, была вельмі разнастайнай і насычанай. Усе прысутныя мелі магчымасць атрымаць асалоду ад гучання беларускіх традыцыйных інструментаў, каларытных народных спеваў і сучасных беларускіх песень, а таксама паслухаць цудоўныя вершы айчынных пісьменнікаў.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел не толькі прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і культуры г. Маладзечна і Маладзечанскага раёна, але і супрацоўнікі Ракаўскага цэнтра народнай творчасці (Валожынскі раён), што, дарэчы, ужо стала добрай традыцыяй.

Сваё выканальніцкае майстэрства паказалі таксама маленькія артысты ДУА «Яслі-сад № 7 г. Маладзечна», ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 19 г. Маладзечна» і ДУА «Радашковіцкі яслі-сад № 1 Маладзечанскага раёна».

На цэнтральнай пляцоўцы «Карагод сяброў» выступілі творчыя калектывы, і сольныя спевакі. Вельмі даспадобы ўсім прыйшлася вясёлая песня «Вёсачка» ў выкананні таленавітага маладога артыста Яна Рубанюка. Без увагі не засталіся і багатыя традыцыі святкавання каляндарна-абрадавых святаў: узорны фальклорны гурт «Вянок» з Ракаўскага цэнтра народнай творчасці разам з удзельнікамі клубаў (беларускай гульні «Весялінка», музычна-паэтычнага «Вытокі», краязнаўчага «Беларуская хатка») і фальклорнага аб’яднання «Беларуская спадчына» дзіцячага цэнтра культуры «Расток» г. Маладзечна прадэманстравалі замалёўкі правядзення святаў веснавога цыкла.

На пляцоўцы «Горад майстроў» дзеці і дарослыя мелі магчымасць наведаць выставу, падрыхтаваную навучэнцамі УА «Маладзечанскі дзяржаўны палітэхнічны каледж» УА «РІПА», а таксама ўдзельнікамі студый «Чароўная палітра», «Уют» і «Умелые ручки» ДУ «Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна». Супрацоўнікі ДЦК «Расток» правялі майстар-клас у традыцыйнай тэхніцы «выцінанка».

На пляцоўцы «Гульні ад Ганулі» ўсіх жадаючых запрашалі прыняць удзел у беларускіх народных гульнях. Акрамя таго, удзельнікі фестывалю з вялікай ахвотай рабілі памятныя фотаздымкі на стылізаванай фотазоне.

Усе творчыя калектывы і сольныя выканаўцы былі ўзнагароджаны дыпломамі ўдзельнікаў адкрытага фестывалю беларускай творчасці «Скарбы роднага краю», а кіраўнікі атрымалі падзячныя лісты і памятныя сувеніры.

На працягу ўсяго мерапрыемства панавала святочная атмасфера творчасці. Кожны прысутны знайшоў для сябе шмат цікавага і значнага. Фестываль не толькі аб’яднаў вакол сябе прыхільнікаў беларускай народнай спадчыны, але і дапамог прывабіць вялікую колькасць людзей да культуры свайго народа і дазволіў ім адчуць сябе сапраўднымі беларусамі, а таксама зрабіў важны ўнёсак у зберажэнне багатых традыцый роднага краю.

Шчыра дзякуем усім удзельнікам VII адкрытага дзіцячага фестывалю беларускай творчасці «Скарбы роднага краю» і спадзяёмся, што з кожным годам наша свята творчасці і натхнення будзе збіраць усё больш і больш зацікаўленых і таленавітых удзельнікаў.

ДУ «Дзіцячы цэнтр культуры “Расток”  г. Маладзечна»

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY