МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

“Скарбы роднага краю”

Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” у чарговы раз сабраў гасцей на VI рэгіянальны дзіцячы фестываль беларускай творчасці “Скарбы роднага краю”, прысвечаны Году малой радзімы і 630-годдзю горада Маладзечна.

З кожным годам граніцы фестывалю пашыраюцца і колькасць удзельнікаў павялічваецца. На гэты раз паказаць сваю творчасць прыехалі таленавітыя выканаўцы не толькі з Маладзечанскага раёну, але калектывы і індывідуальныя выканаўцы з Вілейкі, Мінска.

Праграма фестывалю была вельмі разнастайная і насычаная. Гледачы мелі магчымасць атрымаць асалоду ад каларытных народных спеваў і сучасных беларускіх песен, паслухаць цудоўныя вершы беларускіх пісьменнікаў, пацешыцца гучаннем мілагучных беларускіх інструментаў. Самі ногі прасіліся ў пляс пад беларускія народныя танцы ў выкананні харэаграфічных калектываў. Упершыню на фестываль завіталі госці з Мінска, якія парадавалі ўдзельнікаў і гасцей сваім майстэрствам і творчасцю, самабытнай непаўторнасцю. Фальклорны калектыў “Мілавіца” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска”, адпаведна ўсім традыцыям правёў гулянні на Троіцу. Фальклорны гурт “Млынок” ДУА “Гімназія №14 г. Мінска” паказаў тэатралізаванае дзеянне веснавога цыкла, з народнымі абрадавымі песнямі, карагодамі, гульнямі. Ансамбль цымбалістаў “Пралескі” ДУА “Гімназія №15 г. Мінска” ўразіў гледачоў цудоўнай ігрой на цымбалах, са сцэны прагучалі “Фантазіі на старадаўнія тэмы”. Тэатр Моды “Vita brevis” з УА “Маладзечанскі дзяржаўны каледж” прадэманстраваў калекцыю беларускага нацыянальнага адзення.

Удзельнікі клубаў і аб’яднання дзіцячага цэнтра культуры  “Расток” г. Маладзечна (клуб беларускай гульні “Весялінка”, фальклорнае аб’яднанне “Беларуская спадчына”, музычна- паэтычны клуб “Вытокі”, краязнаўчы клуб “Беларуская хатка”) паказалі традыцыі святкавання каляндарна-абрадавых святаў “Вялікдзень”, сюжэтную замалёўку “Кірмаш”, а таксама беларускі народны гумар.

Галоўным персанажам фестывалю невыпадкова была абрана Берагіня, як сімвал захавання беларускай спадчыны. Берагіня прыйшла на свята не з пустымі рукамі , а са скарбонкай, у якую прапанавала складаць берускія песні, танцы, жарты, звычаі, якія прывезлі на фестываль таленавітыя выканаўцы, што з’ехаліся з усіх куткоў, каб майстэрства сваё паказаць.

Пад час фестывалю дзеці і дарослыя мелі магчымасць прыняць удзел у крэатыў-праекце “Маладзечна – прастора для творчасці”, патанцаваць і развучыць старажытныя беларускія танцы разам з удзельнікамі этнаграфічнага аб’яднання “Кола”. Удзельнікі і гледачы маглі падсілкавацца рознымі прысмакамі.

Напрыканцы фестывалю ўсе творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы былі ўзнагароджаны дыпломамі ўдзельнікаў фестывалю, памятнымі падарункамі, вырабленымі таленавітымі ўмельцамі з дзіцячага цэнтра культуры “Расток”.

ДУ “Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” г. Маладзечна”

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY