МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Шчадрыначка шчадравала

Каляды – незвычайны святочны час. У народнай культуры калядоўшчыкі залічваліся за сакральных гасцей і “божых пасланнікаў”, якія прыносілі добрую вестку аб наступленні новага часу: нараджэнні Хрыста, абнаўленні свету, багацці і дабрабыце гаспадароў у новым годзе. Распачыналі калядныя прадстаўленні абыходы з зоркай.

Менавіта такі абыход з зоркай падрыхтаваў этнаграфічна-тэатральны калектыў “Калаўрот” Слуцкага гарадскога Цэнтра традыцыйнай культуры. 13 студзеня самадзейныя артысты ладзілі абрад “Шчадрыначка шчадравала” для жыхароў мікрараёна вуліцы Сацыялістычнай. Для кожнай сям’і, якая адчыніла ў гэты вечар дзверы, удзельнікі калектыву выканалі беларускі кант “Неба і зямля”, а “Дзед”, “Баба”, “Павадыр” і “Каза” ў выкананні Веранікі Казлоўскай, Марыі Германовіч, Арцёма Арэхава і Уладзіславы Драган разыгралі каляднае прадстаўленне і зычылі гаспадарам дабрабыту і здароўя, абсыпаючы іх жытам.

 З каляднымі песнямі і добрым настроем гурт праходзіў па вуліцы. А ў панядзелак, на чарговых занятках, калектыў аднагалосна  вырашыў не адступаць ад старадаўняга звычаю адносіць атрыманае ахвяраванне, якое сабралі падчас абыходу, на імя Веранікі Шыбаловіч. Божай воляй хай наступіць для яе выздараўленне!

  Раіса КЕРНАЖЫЦКАЯ,

                                              кіраўнік калектыву “Калаўрот”                                               

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY