МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле”

Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле” адбудзецца 1-2 ліпеня 2017 года на базе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У фестывалі бяруць удзел харавыя калектывы і ансамблі з народнай і акадэмічнай манерай выканання ўстаноў культуры, дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў абласцей рэспублікі.

Фестываль “Пеўчае поле” ставіць сваёй мэтай садзейнічаць прапагандзе і развіццю нацыянальнага харавога мастацтва, павышэнню мастацкага ўзроўню пеўчых калектываў, узбагачэнню рэпертуару лепшымі ўзорамі харавога мастацтва,  падтрымцы і стымуляванню кіраўнікоў аматарскіх харавых калектываў і іх удзельнікаў, арганізацыі вольнага часу і развіццю творчых здольнасцей насельніцтва, больш шырокаму яго далучэнню да вытокаў нацыянальнай песеннай спадчыны і лепшых узораў сучаснага харавога мастацтва, патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, умацаванню творчых сувязей і супрацоўніцтва.

Фестываль праводзіўся штогод, напачатку як рэгіянальны, з цягам часу атрымаўшы трывалы статус абласнога, а з 2015 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь надае фестывалю статус Рэспубліканскага, аказваючы арганізацыйна-творчую і фінансавую падтрымку.

Але, па традыцыі, кожны раз уздымаецца над нарачанскім абсягам шматгалосны спеў зводнага хору, які адкрывае свята вядомай песняй “Нарач” на верш народнага паэта, сына Мядзельскай зямлі Максіма Танка. Нязменным дырыжорам зводнага хору з’яўляецца народны артыст Беларусі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі, як і нязменным ганаровым госцем фестывалю з’яўляецца Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.І.Цітовіча. 

 Вольга НУПРЭЙЧЫК, галоўны хармайстар ДУ МАЦНТ

Афіша фестывалю►

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY