МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле”

     1-2 ліпеня 2017 года на Мядзельшчыне пройдзе фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле”.

       Больш як паўвека прайшло з таго часу, як на блакітнавокай Мядзельшчыне нарадзіўся адзін з першых і самых галоўных песенных фестываляў Міншчыны – фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле”. Самыя яскравыя, адметныя калектывы з розных куточкаў зямлі беларускай прывозяць з сабой у дар нарачанскай зямлі вянок іскрыстых мелодый, у якіх жыве адданасць роднаму краю, нязгасная слава продкаў, пакінуўшых нам найдаражэйшую спадчыну.

     Фестываль праводзіўся штогод, напачатку як рэгіянальны, з цягам часу атрымаўшы трывалы статус абласнога, а з 2015 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь надае фестывалю статус Рэспубліканскага, аказваючы арганізацыйна-творчую і фінансавую падтрымку.

      Але, па традыцыі, кожны раз уздымаецца над нарачанскім абсягам шматгалосны спеў зводнага хору, які адкрывае свята вядомай песняй “Нарач” на верш народнага паэта, сына Мядзельскай зямлі Максіма Танка. Нязменным дырыжорам зводнага хору з’яўляецца народны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі, як і нязменным ганаровым госцем фестывалю з’яўляецца Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.І.Цітовіча.

Палажэнне Рэспубліканскага фестывалю харавога мастацтва “Пеўчае поле”

Форма заяўкі на ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі харавога мастацтва  “Пеўчае поле”

 

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY