МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Рэспубліканская выстаўка “КАЛЯДНЫЯ ЎЗОРЫ”

        З 23 снежня 2016 у выставачнай зале Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці праводзіцца ХХІV  Рэспубліканская выстаўка сучаснага  народнага  мастацтва “КАЛЯДНЫЯ  ЎЗОРЫ”. Арганізатар выстаўкі – Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”. 

        Аснову гэтай традыцыйнай штогадовай выстаўкі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці складаюць новыя работы майстроў, якія былі выкананы на працягу года. Такім чынам выстаўка падсумоўвае працу Саюза за бягучы год. Таксама прадстаўлены працы майстроў, прынятых у Саюз за апошнія 1-2 гады і творы майстроў – прэтэндэнтаў на ўступленне ў Саюз. Агульная колькасць удзельнікаў – звыш 100 чалавек з усёй Беларусі. На выстаўцы прадстаўлены практычна ўсе асноўныя віды сучанага народнага мастацтва і мастацкіх рамёстваў: ткацтва, вышыўка, карункапляценне, ганчарства, выцінанка, набіванка, бісерапляценне, кавальства, аплікацыя, роспіс па дрэве, тканіне, шкле, пляценне з саломы, лазы і іншых прыродных матэрыялаў, мастацкая апрацоўка дрэва, металу, скуры і інш.

      Асноўныя задачы выстаўкі – дэмастрацыя сучаснага стану,  асаблівасцей бытавання і развіцця народнага мастацтва, традыцыйных мастацкіх рамёстваў і промыслаў Беларусі, выяўленне новых майстроў, уключэнне іх у сучасныя культурныя працэсы.

     Запрашаем вас наведаць выстаўку!

    

            Час працы

    панядзелак, аўторак – выходны,

    серада – пятніца з 11.00 да 19.00

    субота – нядзеля з 11.00 да 17.00

    Кошт уваходнай платы 2 руб.

    Выстава працягнецца да 25 студзеня 2017 г.

    вул. Гікалы, 4, мастацкая галерэя Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY