МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Раённы семінар для работнікаў устаноў культуры Нясвіжскага раёна

На базе Карцэвіцкага сельскага дома культуры (Загадчыца Шумейка Марына Вячаславаўна) 14 сакавіка адбыўся раённы семінар для работнікаў устаноў культуры Нясвіжскага раёна «Арганізацыя мерапрыемстваў па фарміраванні духоўнага і маральнага развіцця дзяцей і падлеткаў на традыцыях народнай культуры з выкарыстаннем новых форм і метадаў клубнай работы».

Удзельнікам семінара было прапанавана этна-асарці «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…», якое складалася з некалькіх тэматычных зон.

Першым гасцей сустрэў театралізаваны герой Несцерка, які суправаджаў іх далей.

Самыя маленькія прадстаўнікі драматычнага гуртка Карцэвіцкага СДК, у адпаведнасці з беларускімі традыцыямі, гасцінна прывіталі ўдзельнікаў семінара з караваем.

Першай стала лакацыя «Скарбніца роднай мовы», дзе прайшоў бенефіс чытача. Удзельнікі гуртка мастацкага слова прадэманстравалі выдатнае валоданне беларускай мовай і добрыя веды айчыннай літаратурнай спадчыны. Галоўнай мэтай бенефіса была дэманстрацыя гісторыі беларускай кухні.

Далей гасцям прапанавалі азнаёміцца з другой зонай – «Фальклорнай скарбонкай». Там адбылася тэатралізаваная вечарына «Без мінулага – няма будучага». Удзельнікі драматычнага гуртка спявалі народныя песні і частушкі, а вясёлая «Лявоніха» ў выкананні дзяўчат выклікала ў прысутных шчырыя апладысменты і добрыя ўражанні. Не абышлося і без самых маленькіх артыстаў.

Трэцяя зона мерапрыемства называлася «Куфэрак талентаў». Удзельнікам семінара быў прапанаваны  вясковы фестываль беларускай песні «Блакітны васілёк». Такая ж сціплая, простая і адкрытая, як і беларускі народ, гэтая прыгожая кветачка з цягам часу ператварылася ў сапраўдны сімвал нашай зямлі. Менавіта таму фестываль і атрымаў сваю паэтычную назву.

Пасля мерапрыемства адбылося падвядзенне вынікаў семінара.

Другие новости

На сцене ГУК «Жодинский городской центр культуры и досуга» состоялся городской конкурс молодых матерей «СуперМАМА».

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY