МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Раённы агляд-конкурс «Краіна мая, радасць мая, песня мая дарагая»

У клубных установах ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна» з 15 лютага па 3 сакавіка праводзіўся агляд-конкурс на лепшую арганізацыю культурна-дасугавых праграм «Краіна мая, радасць мая, песня мая дарагая», які быў прысвечаны Году малой радзімы, святкаванню 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Тры тыдні, на працягу якіх доўжылася конкурсная пара, сталі сапраўдным святам для ўсіх яе гасцей і ўдзельнікаў. У пачатку кожнага мерапрыемства гледачы мелі магчымасць пазнаёміцца з выставамі, створанымі ўмелымі рукамі членаў фарміраванняў клубных устаноў. А  на сцэне ўсіх жадаючых чакалі артысты са сваімі яркімі музычнымі, харэаграфічнымі, літаратурнымі і тэатральнымі нумарамі, каб здівіць, захапіць і парадаваць прысутных.

Культурна-дасугавыя праграмы кожнай клубнай установы вызначаліся адметнасцю і непаўторнасцю. Але ж, нягледзячы на талент і высокі ўзровень усіх канкурсантаў, трэба было вызначаць пераможцаў. У гэтым годзе журы агляду-конкурсу вырашыла асбіста адзначыць праграмы Людвіноўскага, Даўгінаўскага, Нарачанскага, Шылавіцкага, Ільянскага, Любанскага, Куранецкага сельскіх дамоў культур, Іжскага сельскага клуба і Вілейскага цэнтра эстетытчнага выхавання.

Людвіноўскі сельскі дом культуры прадставіў тэатралізаваны канцэрт пад назвай «Старое фото». На працягу канцэрта гледачы бачаць некалькі фотоздымкаў, якія распавядаюць гісторыю людзей, адлюстраваных на іх. Паступова высвятляецца, што гэта здымкі адной сям’і ў розныя перыяды часу: даваенны, ваенны, пасляваенны і сучасны. Тэатралізацыя суправаджаецца музычнымі і літаратурнымі нумарамі артыстаў СДК –удзельнікаў клубных фарміраванняў «Вясёлка», «Светач», «Актёр».

Літаратурна-музычная праграма «Земля под белыми крыльями» адбылася ў Даўгінаўскім сельскім доме культуры. Спачатку гледачы маглі наведаць выставу работ удзельнікаў аматарскага аб’яднання «Нашчадкі». Сама ж праграма пачалася з адлюстравання сцэны выпускнога вечара 22 чэрвеня 1941 года: хлопцы і дзяўчаты сустракаюць світанне, размаўляюць аб тым, кім яны мараць стаць у будучыні, але гэтым марам не наканавана спраўдзіцца, бо пачынаецца вайна… Так, разам з артыстамі Даўгінаўскага сельскага дома культуры, гледачы апынаюцца на салдатскім прывале, дзе слухаюць франтавыя гісторыі. Потым гучаць ваенныя песні, вершы і песні на тэму Радзімы ў выкананні ўдзельнікаў клубных фарміраванняў «Юные таланты», «Волшебное слово», «Созвездие», «Ровесник», «Юность».

Нарачанскі сельскі дом культуры сустракаў наведвальнікаў канцэртнай праграмай «Краіна мая, песня мая, радасць мая дарагая». Перад канцэртам госці мерапрыемства атрымалі магчымасць пазнаёміцца з выставай работ удзельнікаў клубных фарміраванняў па дэкартыўна-прыкладным мастацтве «Лучынка» і «Фантазія», у экспазіцыі якой былі прадстаўлены: лялькі, вырабы з саломкі, выцінанка. Далей наведвальнікаў чакала канцэртная праграма, падчас якой лепшыя салісты і калектывы Нарачанскага сельскага дома культуры ў поўнай меры раскрылі свае таленты, паказаўшы разнастайныя музычныя, харэаграфічныя і інструментальныя нумары.

Шылавіцкі сельскі дом культуры правёў канцэрт пад назвай «Цвети под небом синим, Беларусь!». На сцэне гледачоў чакалі выступленні ўдзельнікаў клубных фарміраванняў «Живой звук», «Потешки», «Надзея», «Валошкі». Кожны літаратурны і музычны нумар вельмі арганічна дапаўняўся пранікнёнымі радкамі з вершаў пра вайну, малую Радзіму і Беларусь у выкананні вядучых. Канцэрт нікога не пакінуў абыякавым і падараваў кожнаму госцю незабыўныя, яркія эмоцыі.

У Куранецкім сельскім доме культуры адбыўся канцэрт «Краіна мая, радасць мая, песня мая дарагая». Падчас гэтага мерапрыемства свае творчыя здольнасці дэманстравалі юныя таленты ДК − дзіцячы фальклорны гурт «Дзіва» і салістка дзіцячага фальклорнага гурта «Ліхтарыкі» Паліна Каркоцкая. Яны выконвалі разнастайныя песні: і беларускія, і на ваенную тэматыку. Трэба адзначыць, што праграма, падрыхтаваная супрацоўнікамі Куранецкага сельскага дома культуры сумесна з юнымі ўдзельнікамі клубных фарміраванняў, прайшла надзвычай удала. Яркія выступленні, прыгожыя касцюмы, уменне артыстаў выдатна трымацца на сцэне − усё гэта садзейнічала стварэнню непаўторнай атмасферы ў зале.

Іжскі сельскі клуб запрасіў на тэатралізаванае прадстаўленне «Вясковыя пасядзелкі». Увазе гледачоў была прапанава тэатральная пастаноўка. Згодна з сюжэтам гаспадар з гаспадыняй ладзяць вясковыя пасядзелкі, на якія адзін за другім паступова прыходзяць суседзі, і падчас іх няспешных размоў выконваюцца разнастайныя песні, вершы, байкі і танцы. Такім чынам, на сцэне прадставілі свае яркія нумары ўдзельнікі клубных фарміраванняў «Вяночак», «Ліра» і «Зараначка». Мерапрыемства атрымалася вельмі цікавым і ў поўнай меры адлюстравала тагачасную атмасферу вясковых пасядзелак.

Ільянскі сельскі дом культуры падрыхтаваў канцэртную праграму «Краіна мая, радасць мая, песня мая дарагая». Адкрыла мерапрыемства выступленне народнай эстраднай студыі аўтарскай песні «Імпэт», артысты якой выканалі музычныя кампазіцыі на тэму вайны, роднай Вілейшчыны, Беларусі. Далей гледачы змаглі ўпэўніцца ў таленце і артыстызме салістаў Ільянскага СДК і ўдзельнікаў клубных фарміраванняў «Дамісолькі», «Звонкія галасы», «Медуніца». Прыемным завяршэннем мерапрыемства стаў выступ гумарыстычнага калектыву «Смехата».

У Вілейскім цэнтры эстэтычнага выхавання адбыліся адкрыццё і прэзентацыя выставы «Летуценні па-беларуску». У экспазіцыі выставы былі прадстаўлены работы ўдзельнікаў народнай студыі «Пушысцікі», народнай студыі арыгамі «Чароўны квадрат», студыі мяккай цацкі «Рукадзельніца», і студыі бісерапляцення «Куфэрак». Далей увазе гледачоў была прадстаўлена літаратурна-музычная праграма «Во имя жизни на земле… мы этой памяти верны», якая складалася з песень, эцюдаў, паэтычных і літаратурных кампазіцый. Нумары праграмы былі падрыхтаваны тэатральнымі («Синтез» і «Балаганчик») і вакальнымі («Домисолька» і «Соло») студыямі, а таксама народным калектывам аўтарскай песні «Элегія».

У Любанскім сельскім доме культуры прайшоў канцэрт «Краіна мая, радасць мая, песня мая дарагая». Спачатку гледачы маглі пазнаёміцца з выставай дзіцячага малюнка «Вайна вачыма дзяцей», а потым іх чакала цікавая канцэртная праграма, у якой прынялі ўдзел салісты і члены клубных фарміраванняў «Мара», «Душа», «Карусель». Яны прадставілі музычныя і літаратурныя нумары на тэму Вялікай Айчыннай вайны і Радзімы. Ключавым момантам канцэрта стаў выступ гурта «Вечарынка», які аднавіў сваю творчую дзейнасць пасля перапынку тэрмінам у некалькі год.

Па традыцыі, клубныя ўстановы, якія паказалі лепшыя культурна-дасугавыя праграмы, будуць узнагроджаны на Сёмуху, святкаванне якой у гэтым годзе адбудзецца ў агарагарадку Вязынь.

Хочацца падзякаваць усім удзельнікам і наведвальнікам раённага агляду-конкурсу «Краіна мая, песня мая, радасць мая дарагая» за талент, шчырыя эмоцыі і актыўнае падтрыманне цудоўнай святочнай атмасферы. Да сустрэчы ў наступным годзе!

Нарачанскі СДК
Вілейскі ЦЭВ
Шылавіцкі СДК
Іжскі СК
Даўгінаўскі СДК
Куранецкі СДК
Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY