МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Раённае свята «Дажынкі» адбылося ў аграгарадку Старыца

Сёлета хлебаробы Капыльшчыны падчас жніва ўпэўнена ўтрымлівалі лідарскія пазіцыі ў абласным рэйтынгу. Завяршылі ж кампанію нашы аграрыі з лічбай амаль у 146 тысяч тон намалочанага збожжа і тым самым забяспечылі сабе ганаровае трэцяе месца, з невялікім адрывам саступіўшы толькі Мінскаму і Слуцкаму раёнам.

Галоўнае свята хлебаробаў традыцыйна адзначылі з размахам. Цэнтральная пляцоўка аграгарадка Старыца пераўтварылася ў шумны кірмаш, дзе разгарнулася яскравае дзейства. Тут і гандлёвыя кропкі размясціліся, і атракцыёны працавалі, і фотавыстава праходзіла. Асаблівай увагі заслугоўвалі эфектныя пляцоўкі з караваямі і дажыначнымі снапамі, а таксама саламянымі скульптурамі. А гасцей свята сустракалі самабытна аздобленыя падворкі сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Старт урачыстасці дало маштабнае шэсце з 15 калон. Узначалілі працэсію прадстаўнікі раённай улады. За імі прайшлі працоўныя калектывы гаспадарак на чале з іх дырэктарамі, дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву якіх была арганізавана зладжаная работа ўсіх структурных падраздзяленняў сельгаспрадпрыемстваў.

Падчас урачыстай часткі мерапрыемства адбылася цырымонія ўшанавання лепшых з лепшых аграрыяў — пераможцаў раённага спаборніцтва на жніве-2020. Так, госць свята  — намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гракун — узнагародзіў нагрудным знакам «За заслугі ў сельскай гаспадарцы» (адзнакі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання) дырэктара ААТ «Прагрэс 2010» Валерыя Тароцьку, затым Ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання атрымалі дырэктар ААТ «Семежава» Сяргей Цыганкоў, начальнік участка філіяла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца» Алена Фалько, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Наталля Ведзень, дырэктар ААТ «Піянер-Агра» Аляксандр Логіш і вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце гэтай гаспадаркі Ганна Бахта.

Падзяку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Уладзіміравіч аб’явіў трактарысту-машыністу філіяла «Лакнея» УП «Прыортранс-Агра» Алегу Майсюку, вадзіцелю УП «ПІК-Лясное» Аляксандру Емельяновічу, начальніку аддзела раслінаводства ААТ «Семежава» Мікалаю Куліку, галоўнаму аграному ААТ «Старыца-Агра» Анатолю Мяцельскаму, а таксама галоўнаму інжынеру ААТ «Капыльскае» Вадзіму Рудзеню. Уручыў Уладзімір Гракун і медалі «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Іх удастоены старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, начальнік участка «Бабоўня» УП «ПІК-Лясное» Анатоль Семяновіч, галоўны бухгалтар ЗАТ «Жыліхава» Валянціна Рудко і начальнік цэха раслінаводства КУП «Доктаравічы» Рыгор Загорцаў.

Свае віншаванні капыльскім хлебаробам выказала старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч. Парламентарый аб’явіла падзяку Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь галоўнаму аграному ААТ «Прагрэс 2010» Мікалаю Краўчанку. А трактарысту-машыністу ААТ «Праснакі» Канстанціну Маглышу і спецыялісту па ідэалагічнай рабоце ААТ «Старыца-Агра» Ірыне Каваленка Людміла Іванаўна перадала каштоўныя падарункі.

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY