МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Радзімы вянок

Ва Уздзенскім раённым доме культуры 12 красавіка адбыўся першы раённы фестываль творчасці самадзейных паэтаў-песенікаў і кампазітараў «Вянок», які быў прысвечаны 525-годдзю горада Узды.

Адкрыўся фестываль творам песняра зямлі Уздзенскай, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Паўла Іванавіча Шыдлоўскага «Цячэ Нёман па пясочку» ў выкананні народнага ансамбля народнай песні «Зборная субота» РДК.

Вольга Бокуць-Чабатарова прысвяціла аўтарскія музычныя творы самым блізкім людзям – бацьку Грыгорыю Афанасьевічу Чабатарову (ветэрану Фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, які сустрэў Вялікую Перамогу ў Берліне), і мужу Міхаілу (удзельніку вайны ў Афганістане). У яе выкананні прагучалі песні «Рэха вайны» і «Тут мае карані».

Яшчэ адзін з удзельнікаў – аўтар і выканаўца Валерый Сяргеевіч Стасенка можа пахваліцца даволі цікавым творчым лёсам. У 23 гады ён разам з сябрамі дабравольцам паехаў на будоўлю БАМ, дзе, акрамя асноўнай працы па будаванні мастоў цераз векавую тайгу, займаўся творчасцю і нават заснаваў ВІА «Серебряное звено». Калектыў набыў вялікую папулярнасць, выконваючы бардаўскія і патрыятычныя песні ўласнага аўтарства ўдзельнікаў. У свой час яны аб’ездзілі палову СССР, займаючы першыя месцы на ўсесаюзных і міжнародных конкурсах. Выступленне хатлянскага выканаўцы суправаджалася гучнымі апладысментамі.

Песня «Дзеці ваеннай пары» Алы Сяргееўны Шыбко з вёскі Цялякава не пакінула абыякавымі душы слухачоў, асабліва тых, хто помніць аповеды сваіх бацькоў і дзядоў пра страшэнныя жахі мінулай вайны і галоднае дзяцінства. Гэты музычны твор быў напісаны аўтарам у памяць сям’і яе роднай цёткі, што была зажыва спалена разам з дзвюма сотнямі жыхароў суседняй вёскі Літавец у лютым 1941 года. Дарэчы, у творчай скарбонцы былой настаўніцы беларускай мовы, літаратуры і спеваў – больш за 50 мелодый да ўласных вершаў.

Удзельнік фестывалю Юрый Рослік у 2018 годдзе быў прыняты ў члены Беларускага саюза музыкальных дзеячаў. Гэтай падзеі папярэднічала напружаная канцэртная дзейнасць з 2011 года ў складзе гурта «Кандраты» Азерскага СДК. Калектыў выступаў на сцэнічных пляцоўках Віцебска, Мінска, Мядзеля, Беразіно, Клецка, Салігорска, Гродна. У творчым тандэме з Юрыям Рослікам працуе і аўтар песенных тэкстаў, вакаліст Сяргей Казлоў.

Жыхары горада і раёна не аднойчы бачылі на сцене і чулі прыгожы голас спявачкі Алены Сямёнавай, але не ўсе ведаюць, што значную частку яе творчага рэпертуару складаюць песні на словы і музыку аўтарства самой Алены. Ужо са школьнай пары ў дзяўчыны сталі праяўляцца музычныя здольнасці. Сёння ж яе творам і вакальнаму майстэрству могуць пазайздросціць нават прафесійныя выканаўцы. Дырэктар Цепленскага СДК, салістка раённай сцэны Алёна Сямёнава стала адным з цікавейшых удзельнікаў фестывалю.

Больш за 16 песень і музычных твораў на музыку Дзмітрыя Будніка і словы Паўла Нісцюка напісана, аранжыравана і знайходзіцца ў пастаянным рэпертуары народнага ВІА «DiAS» РДК. Выступленне калектыву ў стылі «рок» выклікала шквал апладысментаў у зале.

Аўтар і выканаўца Валянціна Чарнюк кранула публіку чуллівай песняй «Мой горад», прысвечанай 525-годдзю Узды і напісанай спецыяльна да фестывалю. Выдатныя вакальныя данныя і ўпэўненае валоданне гітарай зрабілі яе выступленне яркім і незабыўным.

Аматарка мастацкай творчасці з зусім не жаночай прафесіяй ляснічага Галіна Паўлаўна Сетун выканала песню Валянціны Чарнюк «Родная старонка», з якой у 2014 годзе яна абараняла гонар свайго раёна на абласным свяце-конкурсе і заняла другое месца. Толькі тут, на фестывалі, упершыню сустрэліся выканаўца і аўтар музычнай кампазіцыі.

Сваё выступленне прадставіў увазе слухачоў і кіраўнік народнага ансамбля народнай песні «Прасніца» Алег Гусараў з вёскі Каралёва, які ўсё жыццё складае музыку і стварае песні для сябе і свайго калектыву.

Не магло такое маштабнае мерапрыемства адбыцца і без удзелу народнага ансамбля народнай песні «Зборная субота». Напрыканцы свята прагучала песня «Запрашальная» аўтарства кіраўніка калектыву Людмілы Казей.

Усе удзельнікі адтрымалі дыпломы фестывалю, шчырую падзяку і ўсмешкі гледачоў, а таксама запас пазітыўных эмоцый на доўгі час.

Людміла Цвірко, 

загадчык аддзела культурна-дасугавай дзейнасці

ДУК «Уздзенскі раённы дом культуры»

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY