Вельмі сімвалічна, што конкурс-выстава з назвай “Птушыны карагод” распачаў сваю працу ў час, калі беларусы здаўна клікалі птушак – першых веснікаў вясны. 23 сакавіка 2017 года ў дзіцячым цэнтры культуры “Расток” г. Маладзечна адбылося падвядзенне вынікаў раённага конкурсў па выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Птушыны карагод”, а таксама адкрыццё выставы, на якой былі прадстаўлены конкурсныя работы. Утульная зала сабрала мноства гасцей і больш за 60 удзельнікаў конкурсу.
Мерапрыемства адкрывалі дзяўчынкі, якія, як гэта здаўна рабілі беларусы, клікалі птушак з дапамогай рушнікоў. Птушкі пачулі звонкія дзіцячыя галасы галасы і адразу ж прыляцелі. У ролі птушак выступілі выхаванцы клуба беларускай гульні “Весялінка” дзіцячага цэнтра культуры “Расток”.
Жаўрук, Бусел, Ластаўка і Шпак горача і заўзята спрачаліся, хто на май справе з іх на сваіх крылах прыносіць з сабой вясну, цяпло і яскравае сонейка. Памірыла ўсіх мудрая Сава, а пасля запрасіла птушак у вясёлы карагод. Калі пярнатыя сябры натанцаваліся, іх чакаў прыемны сюрпрыз: дзеці вельмі чакалі птушак, таму падрыхтавалі шмат прыгожых малюнкаў, з якіх атрымалася прыгожая і цікавая выстава.
Сустрэча была напоўнена птушынымі спевамі, усмешкамі і вясновым настроем. Пасля заканчэння мерапрыемства госці і канкурсанты затрымаліся на выставе, каб зрабіць фотаздымкі на памяць і яшчэ раз акунуцца ў атмасферу прыгажосці і творчасці!
Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...
24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...