МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Прыходзьце да нас, калі ласка, часцей!

       25 сакавіка Палац культуры Уздзенскага раёна запрасіў жыхароў і гасцей горада і раёна на Дзень адкрытых дзвярэй. Звыклыя хадзіць толькі ў глядзельную залу і бібліятэку госці ў гэты дзень былі прыемна ўражаны, пабываўшы ў стацыянарнай выставачнай зале майстроў народнага клуба “Сузор’е” (кіраўнік Святлана Шчэрбач), а таксама ў рабочых пакоях аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па саломапляценні і ткацтве. Пазнаёміліся яны і з сучаснымі методыкамі жывапісу па шкле, кропкавым роспісам і аплікацыяй у майстра Яўгеніі Сушкевіч.
       Вялікую цікавасць выклікалі музычныя майстар-класы ад Сяргея Прыёмкі, які запрасіў усіх жадаючых у студыю інструментальнай музыкі, паказаў і расказаў, як ствараецца калектыўны музычны нумар, нават дазволіў паспрабаваць кожнаму пабыць у якасці музыкі. 
       Дзе нараджаюцца ідэі і пішуцца сцэнарыі, як ствараюцца творчыя і рэжысёрскія задумы –пра гэта гасцям РДК расказалі і паказалі загадчык метадычнага аддзела Алег Каламіец і загадчык аддзела культурна-досугавай дзейнасці Людміла Цвірко. 
       Што адбываецца за кулісамі галоўнай сцэны раёна і дэкарацыямі ўзорных дзіцячых калектываў – лялечнага “Церамок” (кіраўнік Алена Малашэвіч) і тэатральнага “Усмешка” (Марына Шыцікава), як шыюцца і дзе захоўваюцца сцэнічныя касцюмы і рэквізіт (загадчык касцюмернай Людміла Андруховіч), як запісваецца музыка і робяцца фанаграмы (загадчык студыі гуказапісу Аляксандр Зыблюк) – усё гэта цікавіла і ўражвала наведвальнікаў культурнай установы. 
       Вынікі карпатлівай работы выхаванцаў дзіцячых вакальных гурткоў “Меладзі-Кідс”, “Задорынкі” і “Алмазны бераг” пад кіраўніцтвам Антаніны Каханай і розных узроставых груп танцавальнага калектыву “Уздзяначка”, якім кіруе Таццяна Смоляк, выліліся ў прыгожы вясновы канцэрт, які падарыў прыемныя ўражанні і святочны настрой усім, хто завітаў у гэты дзень у Палац культуры.
       Але прыемныя сюрпрызы ад работнікаў РДК на гэтым не скончыліся. Удзельнікі канцэрта і іх бацькі, тыя, хто ўпершыню завітаў у Палац культуры, і тыя, хто бывае тут часцей, з задавальненнем танцавалі ў дыскатэчнай зале разам з дыджэем Арцёмам Нісцюком. 
       Спадзяёмся, што ў наступны раз Дзень адкрытых дзвярэй стане святам для яшчэ большай колькасці нашых наведвальнікаў і сцяжынкай да ўдзелу ў рабоце творчых аматарскіх калектываў.

Загадчык метадычнага аддзела Алег Каламіец

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY