МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Прэзентацыя праекта Мінскага абласнога краязнаўчага музея на IV Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"

З 4 па 6 кастрычніка ў Брэсце прайшоў IV Нацыянальны форум «Музеі Беларусі», у якім прыняў удзел і Мінскі абласны краязнаўчы музей.

У экспазіцыі форума ДУ МАКМ прадставіў «Музейны альбом: гісторыя і памяць малой радзімы».

У альбоме прадстаўлены фотаздымкі і паштовыя карткі канца XIX – пачатку XX стагоддзяў з фондаў дзяржаўных музеяў Мінскай вобласці: ДУ «Мінскі абласны краязнаўчы музей», ДУ «Барысаўскі аб’яднаны музей», ДУ «Валожынскі краязнаўчы музей», ДУ «Вілейскі краязнаўчы музей», ДУ «Дзяржынскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей», ДУК «Музей-сядзіба “Дзяржынава”», ДУК «Жодзінскі краязнаўчы музей», ДУ «Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”», ДУ «Івянецкі музей традыцыйнай культуры», ДУ «Музей гісторыі Клеччыны», ДУ «Капыльскі раённы краязнаўчы музей», ДУ «Крупскі гісторыка-краязнаўчы музей», ДУ «Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў», ДУ «Любанскі музей народнай славы», ДУ «Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей», ДУК «Салігорскі краязнаўчы музей», ДУ «Слуцкі краязнаўчы музей», ДУ «Старадарожскі гісторыка-этнаграфічны музей», ДУ «Уздзенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей», ДУ «Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей», ДУ «Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”».

Для кожнага чалавека малая радзіма – гэта горад, пасёлак ці вёска, з якімі звязаў яго лёс. Тут прайшло дзяцінства або яго працоўнае жыццё. А што азначае малая радзіма для музейнага работніка? Гэта ўсе населеныя пункты: і вялікі горад, і маленькая вёсачка рэгіёна, дзе знаходзіцца музей.

Гісторыю і памяць малой радзімы музеі захоўваюць у сваіх фондах. Гэта нямыя сведкі гісторыі: кнігі, дакументы, рэчы ўжытку і, вядома, фотаздымкі і паштоўкі. Дзякуючы ім, мы датыкаемся да крупінак гісторыі малой радзімы, захоўваем памяць і пра населеныя пункты, і пра людзей, якія жылі ў той час.

Другие новости
«Шматгалоссе» на XIII областном фестивале национальных культур в Молодечно

На XIII областном фестивале национальных культур Борисовский район представили участники народного любительского объединения «Шматгалоссе» Печинского ГДК.

Парламентские выборы в Логойском районе

На избирательных участках Логойщины 17 ноября выступили участники художественной самодеятельности, артисты и...

Абласны этап XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур

У Маладзечне адбыўся абласны этап XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур .

Rating All.BY
Каталог TUT.BY