МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Правіць Дажынкі старонка мая»

Гасцінная Грыцкевіцкая зямля (Нясвіжскі раён) 16 жніўня прымала раённае свята хлебаробаў – «Дажынкі-2019».

У жніўны перыяд 15 гаспадарак раёна плённа папрацавалі, каб залацістае зерне ўлілося ў багатую скарбонку Нясвіжчыны. У рамках мерапрыемства адбылося святочнае шэсце з удзелам кожнай гаспадаркі. У ім аб’ядналіся кіраўнікі, пераможцы жніва, галоўныя спецыялісты – усе тыя, хто агульнымі намаганнямі і працай ствараюць славу сваёй зямлі. Шэсце завяршылася тэатралізаваным пралогам «Збор жыта, збор».

Асаблівыя словы падзякі ў гэты дзень былі адрасаваны святарам, малітвамі якіх быў дасягнуты такі багаты ўраджай.

Па традыцыі кожны год на Дажынкі праводзіцца выстава-конкурс караваяў. Не стаў выключэннем і гэты раз: героі жніва атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды. Прызоў былі ўдастоены тыя ўдзельнікі, чые вырабы, на думку журы, аказаліся самымі прыгожымі і смачнымі.

У гэтым годзе конкурс пашырыўся і суддзі ацэньвалі не толькі караваі гаспадарак, але і дажыначныя снапы, што атрымаліся ў канкурсантаў вельмі дастойнымі і прыгожымі.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства прагучалі музычныя падарункі ад творчых калектываў Нясвіжчыны. Свята завяршылася выступленнем музычнага тэатра «Рада».

З даўніх часоў хлеб з’яўляецца паказчыкам магутнасць дзяржавы. Дзякуючы працоўным будням камбайнераў, механізатараў, вадзіцелей, спецыялістаў – усіх працаўнікоў Нясвіжчыны, сёння мы з гонарам адзначаем, што ўраджай, сабраны на палетках нашай зямлі, стаў самым багатым на Міншчыне.

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY