Поле зжата. Калі ласка, на свята!

МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Поле зжата. Калі ласка, на свята!

Сёлетнія Мінскія абласныя “Дажынкі” праходзілі на Смалявіцкай зямлі. На свята хлебаробаў з’ехаліся самыя працавітыя і адказныя: пераможцы жніва, сапраўдныя архітэктары вялікага ўраджаю. Сярод іх – камбайнеры-тысячнікі і аграномы, вадзіцелі і аператары зернесушыльных комплексаў, інжынеры і кіраўнікі сяльгаспрадпрыемстваў. Яны па зярнятку збіралі вялікі каравай. Герояў шчыра віталі лепшыя калектывы цэнтральнага рэгіёна і краіны. А кветкі і ўзнагароды – толькі малая частка вялікай пашаны, што мы можам ім перадаць ад сваёй душы! 

 

 

 

 

Пачалося ўрачыстастае мерапрыемства са святочнага шэсця дэлегацый раёнаў. З караваямі і снапамі, сцягамі і транспарантамі праходзілі перад жыхарамі Смалявічаў героі жніва і прадстаўнікі культурнай нівы Міншчыны. Людзі радасна віталі лепшых хлебаробаў, абмяркоўвалі цікавыя банеры і касцюмы, рабілі здымкі на памяць аб гэтым дні. Здаецца, абодвы бакі атрымлівалі вялікае задавальненне ад святочнага шэсця. Па словах мясцовых жыхароў, такія святы для іх – жаданыя і пазітыўныя.

 

Насычанай з’яўлялася тая частка свята, на якой адбывалася ўшаноўванне пераможцаў жніва. Словы падзякі хлебаробам выказвалі старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка і намеснік міністра Мінсельгаспрода Мікалай Снапкоў. Свае ўзнагароды атрымалі лепшыя работнікі і кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, а таксама кіраўнікі раёнаў-пераможцаў – Дзяржынскага, Мінскага і Нясвіжскага.

Цікавую праграму падрыхтавалі работнікі культуры для гасцей і жыхароў Смалявічаў. Ім прапанавалі шмат забаў і карысных рэчаў. Вялікім поспехам карысталіся вырабы, прадстаўленыя рамеснікамі “Горада майстроў”. Тут былі ўсе віды рамеснай дзейнасці, ад саломапляцення да ткацтва. Творчы горад наведаў старшыня Мінаблвыканкама, якога ўразіў і да сэрца крануў нязгасны талент прадстаўнікоў самабытнага мастацтва Міншчыны.

На цэнтральнай плошчы горада таксама працавала “Каравайная пляцоўка”, на якой кожны мог прагаласаваць за каравай, каторы больш за астатніх яму падабаўся… звычайнымі сушкамі. Адмыслова аздобленыя пухнатыя караваі пяклі загадзя ў кожным раёне і беражліва вязлі сюды, нібы вялікую каштоўнасць. Цяжка было ўтрымацца, каб не сфатаграфавацца са святочным хлебам з гэтай шчодрай “Каравайнай пляцоўкі”, дзе гучалі шчырыя пажаданні дабрабыту наведвальнікам ад удзельнікаў узорнага фальклорнага ансамбля “Калыханка” Міханавіцкага дома фальклору Мінскага раёна.

Вялікую ўвагу прыцягнуў гала-канцэрт, які пачынаўся з харэаграфічнай кампазіцыі “Беларускі каравай”.  Яе выконвалі Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца “Сузор’е”, узорны ансамбль танца “Зорачкі”, харэаграфічны калектыў “Тапатушкі” Палаца культуры горада Салігорск, навучэнцы харэаграфічнага аддзялення Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў пад кіраўніцтвам Вадзіма Матанцава і Таццяны Шчучко. Прывітальную песню падарыў гледачам Нацыянальны акадэмічны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча пад кіраўніцтвам Міхаіла Дрынеўскага, а вакальна-харэаграфічны ансамбль “Гуляй, Бульбаш” Мачулішчанскага цэнтра культуры і дасуга Мінскага раёна значна падняў настрой зажыгальнай кампазіцыяй.

Сапраўды любімай стала ў Беларусі народная песня “Касіў Ясь канюшыну” на музыку Уладзіміра Мулявіна. Яе пранікнёна праспявалі Валерый Скаражонак і народны ансамбль народнай песні “Пліса” Акцябрскага СДК Смалявіцкага раёна. Заплюшчваеш вочы і здаецца: нібы славутыя “Песняры” яе даносяць да сэрцаў…

З вялікім задавальненнем прымалі гледачы маштабную кампазіцыю “Куточак Беларусі”. Разам з Заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Алёнай Ланской яе выканалі народны харэаграфічны ансамбль “Кордэс” Слуцкага гарадскога дома культуры, хор вучняў Заслаўскай ДШМ, удзельнікі маладзёжнага хору “Brevis” і своднага народнага хору Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. У канцэрце таксама прымалі ўдзел ансамблі “Зараніца”, “Нясвіжскія лыжкары”, “Аношкаўскія музыкі”, народны музыкальны тэатр “Gipsi Вand”, узорная эстрадная студыя “Звездопад”, Дун Вэньхэ, Аляксандр Саванец і Вольга Нупрэйчык.

 

 

І канешне, як жа без сапраўднай зоркі з сусветным імем – Дзмітрыя Калдуна! Папулярнага спевака пасля выступлення доўга не адпускалі прыхільніцы розных узростаў.

Вялі канцэртную праграму Яўгеній Лашкоўскі і Алена Міхалоўская.

Такое вялікае і цікавае свята не забудуць ні мясцовыя жыхары, ні госці сталіцы “Дажынак-2017”. Бывай і ты, прыгожы Смалявіцкі каравай, а эстафету новых здзяйсненняў ужо прыняў Мядзел!

 

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ, вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Фота аўтара

Больш фота - у Фотагалерэі►

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY