МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Плыў майскі вальс пасля параду

Наўрад ці забудуць жыхары Барысава такое відовішча: па цэнтральнай плошчы горада танкі грукаталі! Разам з імі вывераным строем рухалася магутная ваенная тэхніка, якая павінна абараняць краіну ад пасягненняў ворага. А потым закружылі ў майскім вальсе шчаслівыя пары. Сярод іх вальсавалі пачэсныя госці святочнага мерапрыемства Мінскай вобласці, прысвечанага 73-гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На цэнтральную плошчу Барысава 8 мая прыйшлі каля пяці тысяч чалавек, каб пакланіцца нашым дарагім ветэранам за мірнае неба над галавой, магчымасць упэўнена глядзець у будучыню, гадаваць дзяцей. Ля помніка «Ахвярам фашызму» адбыўся святочны мітынг, у якім прыняў удзел старшыня Мінаблвыканкама Анатолій Ісачанка.  

Калі калона ваеннай тэхнікі пачала свой марш, сэрцы гледачоў затрымцелі ад гонару за нашых абаронцаў. Іх шчыра віталі і махалі ўслед, бо кожны адчуваў, як надзейна мы трымаем у руках зброю. Не менш пранікнёна ўспрымалі барысаўчане і госці горада ўдзельнікаў святочнага канцэрта, які пачаўся з песні “День Победы” ў выкананні Аляксея Грыневіча, зводнага духавога аркестра і ансамбля мажарэтак у складзе ўзорнага духавога аркестра і ансамбля мажарэтак “Фіеста” Вілейскай дзіцячай школы мастацтваў, народнага духавога аркестра Клецкага раённага аддзела па надзвычайным сітуацыям МНС Рэспублікі Беларусь і раённага цэнтра культуры, узорнага духавога аркестра і ансамбля мажарэтак  “ДежаВю” Клецай дзіцячай школы мастацтваў, Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь духавога аркестра “Віціны” і ўзорнага ансамбля мажарэтак  “Феерыя” Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Шляхам вызваленцаў “Дарога на Берлін” артыстычна прайшоў Заслужаны аматарскі калектыў  Рэспублікі Беларусь ансамбль танца “Сузор’е” Палаца культуры горада Салігорск.

Разам з народным эстрадным вакальным ансамблем “Белые зори” Барысаўскага раённага цэнтра народнай творчасці пранікнёна пелі зачараваныя гледачы знакамітую “Тальяночку” Фацьянава і Салаўёва-Сядога. А колькі авацый “сарвалі” гарманісты ўзорнага ансамбля “Аношкаўскія музыкі” Нясвіжскага раёна сваёй гарэзлівай “Полькай”! Цёпла ўспрымалі выступленні Наталлі Шавярноўскай і Вікторыі Ярмоленка, народнага казачага ансамбля “Батька Атаман” Мінскага раёна і танцавальнага калектыву “Узорица” Гарадзейскага сахарнага камбіната.

Нікога не пакінуў абыякавым маналог аб загінуўшых Яўгенія Нікіціна. Калісьці яму паведаміў яго бацька: калі б з усіх савецкіх салдат і афіцэраў, забітых на франтах Вялікай Айчыннай вайны, паставіць у калону пераможцаў, якія парадам прайшлі па Чырвонай плошчы, тая калона б рухалася …19 дзён!

Але савецкі народ перамог у той вайне і ў мірны час адбудаваў сваю Айчыну. Аб гэтым ніколі нельга забываць. Напамінам нашчадкам стала песня “Верните память” у выкананні Наталлі Ламака і зводнага хора, у склад якога ўвайшлі: хор Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь музычнай капэлы “Санорус” Мінскай вобласці, народная харавая капэла “Светач” Стара-Барысаўскага СДК, народны камерны хор “Преображение” Барысаўскай дзіцячай школы мастацтваў і прыхода Храма Ражства Хрыстова, узорны хор “Чароўнасць” Барысаўскай ДШМ, Лебедзеўская народная харавая капэла Цэнтральнай клубнай сістэмы Маладзечанскага раёна і мужчынская група зводнага народнага хору Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

Цікавую вакальна-харэаграфічную кампазіцыю прадставілі дзіцячыя калектывы: узорныя ансамблі танца “Шарм” і “Раўніца”, узорная цыркавая студыя “Мечтатели” ДК імя М.Горкага з Барысава і ўзорная студыя “Звездопад” Слуцкага гарадскога Маладзёжнага цэнтра. А калі Аляксандр Саванец заспяваў песню “Майскі вальс”, яна… пайшла ў народ. Заслужаны аматарскі калектыў “Сузор’е” і ўзорны ансамбль спартыўнага танца  “Карнавал” ДК імя М.Горкага запрасілі на некалькі тураў і пачэсных гасцей. Закружыўся з дзяўчынай, апранутай у ваенную форму, і Анатолій Ісачанка, выклікаўшы задавальненне ў ветэранаў.

Заключным акордам мерапрыемства стала кампазіцыя “Салют, Перамога”. У ёй прымалі ўдзел амаль усе артысты. Гледачы не хацелі з імі развітацца, але апошнюю яскравую кропку паставіў сапраўдны салютны залп са стужак канфеці!

Вялі праграму Яўгеній Нікіцін і Таццяна Кухто. Яны супакоілі гледачоў тым, што святочная праграма, арганізаваная на цэнтральнай плошчы, не завершыцца да вечара. Іх парадуюць сваёй творчасцю мясцовыя калектывы і салісты.

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ

вядучы рэдактар ДУ МАЦНТ

Фота аўтара

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY