МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Пеўчае поле»

Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле» адбудзецца 22-23 чэрвеня 2019 года на базе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У фестывалі бяруць удзел харавыя калектывы і ансамблі з народнай і акадэмічнай манерай выканання ўстаноў культуры, дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў абласцей рэспублікі. У конкурснай праграмме фестывалю прымуць удзел 19 калектываў з народнай манерай выканання і 7 з акадэмічнай.

Фестываль «Пеўчае поле» ставіць сваёй мэтай садзейнічаць прапагандзе і развіццю нацыянальнага харавога мастацтва, павышэнню мастацкага ўзроўню пеўчых калектываў, узбагачэнню рэпертуару лепшымі ўзорамі харавога мастацтва,  падтрымцы і стымуляванню кіраўнікоў аматарскіх харавых калектываў і іх удзельнікаў, арганізацыі вольнага часу і развіццю творчых здольнасцей насельніцтва, больш шырокаму яго далучэнню да вытокаў нацыянальнай песеннай спадчыны і лепшых узораў сучаснага харавога мастацтва, патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, умацаванню творчых сувязей і супрацоўніцтва.

Фестываль праводзіўся штогод, напачатку як рэгіянальны, з цягам часу атрымаўшы трывалы статус абласнога, а з 2015 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь надае фестывалю статус Рэспубліканскага, аказваючы арганізацыйна-творчую і фінансавую падтрымку.

Па традыцыі, кожны раз уздымаецца над нарачанскім абсягам шматгалосны спеў зводнага хору пад кіраўніцтвам нязменнага дырыжора народнага артыста Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесара Міхаіла Паўлавіча Дрынеўскага, як і нязменным ганаровым госцем фестывалю з’яўляецца Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г.І.Цітовіча.

У рамках фестывальных мерапрыемстваў адбудзецца канцэрт «Беларусь помнит» тэлепраекта «Площадь Победы – 2019».

 

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY