МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Песня – іх жыццё

Маладзечанскі край багаты на таленавітых людзей і яркія музычныя калектывы. Творчасць не мае ўзроста, што на працягу многіх гадоў сваёй дзейнасцю пацвярджае народны хор ветэранаў вайны і працы «Надзея» ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна».

Яны спяваюць душой і сэрцам – так кажуць усе, каму хоць хто аднойчы давялося пачуць песні ў выкананні гэтага цудоўнага творчага калектыву, які ўжо даўно вядомы далёка за межамі свайго роднага горада. Хор «Надзея» быў створаны ў 1984 годзе, а 2019-ты стаў для яго юбілейным – за плячыма 35 гадоў творчасці, натхнення і сяброўства.

Спачатку да Дня абаронцаў Айчыны, а затым і да Міжнароднага жаночага дня артысты падрыхтавалі святочныя канцэртныя праграмы. Яны выступілі на сцэне Цэнтралізаванай клубнай сістэмы. У выкананні ўдзельнікаў хора прагучалі любімыя многімі музычныя кампазіцыі.

Сёння калектыў з поспехам выконвае як шматгалосныя класічныя харавыя творы, так і апрацоўкі беларускіх, рускіх, украінскіх і іншых народных песень. Многія аранжыроўкі і апрацоўкі музычных кампазіцый належаць кіраўніку калектыва Таццяне Грэкавай, якая бясконцай энергіяй і невычарпальным аптымізмам зараджае і натхняе ўдзельнікаў.

Вядома, склад хора ветэранаў мяняецца з гадамі. Ад любімага захаплення людзей адрываюць хваробы, і паважаны ўзрост. Але калектыў і яго ідэі жывуць і працягваюць напаўняць радасцю сэрцы сваіх адданых слухачоў.

Падчас святочных канцэртных праграм удзельнікі «Надзеі» ў нейкім сэнсе перанеслі прысутных у мінулае. Хочацца адзначыць, што не толькі людзі сталага ўзросту, але і моладзь актыўна апладзіравала выступоўцам. І гэта зусім не дзіўна, бо многія з маладых наведвальнікаў канцэрта прыйшлі падтрымаць сваіх бабуль і дзядуляў. У праграме прагучалі глыбокія і пранікнёныя творы пра радзіму, каханне, сяброўства. Шчырае ажыўленне публікі выклікала папуры з песень мінулых гадоў. Акрамя харавога выканання, у канцэртнай праграме таксама прысутнічалі дуэты і сольныя нумары.

Падчас святочных вечароў са сцэны Цэнтралізаванай клубнай сістэмы гучалі песні, якія назаўжды пакарылі сэрцы людзей, і арганічна ўпісаліся ў рэпертуар хора, такія, напрыклад, як «Деревенская дорога», «Зязюля-варажбітка», «Ивушка», «Приходите в мой дом», «Василёк», «Зорька алая», «Каля броду каліна», «Городские цветы» і многія іншыя. Прыемна, што ў рэпертуар калектыву ўваходзіць шмат твораў вядомых беларускіх аўтараў – Л. Захлеўнага, К. Цыбульскага, І. Лучанка, А. Ціхановіча і інш.

Выкананне артыстаў хора «Надзея» заўсёды знаходзіць самы гарачы водгук у сэрцах слухачоў, ствараючы ў зале цёплую, душэўную атмасферу.

З упэўненасцю можна сцвярджаць, што маладзечанскія артысты ніколі не пастарэюць душой, бо ўсе яны – актыўныя творчыя людзі, якія ўмеюць бачыць і цаніць прыгажосць мастацкага слова, песеннага ладу і жыцця ўвогуле. Кожны з іх па-свойму ўнікальны і таленавіты (яны складаюць байкі, пішуць вершы, падбіраюць да іх мелодыі).

Нягледзячы на паважаны ўзрост самадзейных выканаўцаў, іх жыццё і па сённяшні дзень застаецца багатым на артыстызм, творчы запал і бясконцую любоў да музыкі. Удзельнікі народнага хора ветэранаў вайны і працы «Надзея» змаглі скрозь гады пранесці скрынку жыцця і бадзёрасці. Зараз яны даказваюць нам, што абсалютна ў любым узросце можна і трэба жыць паўнавартасна і цікава. Яны, спяваюць, а калі спяваеш душой – гэта і ёсць жыццё.

Надзея БОНДАР.

Фота з архіва Цэнтралізаванай клубнай сістэмы

Другие новости
Расширенный семинар работников учреждений культуры и дополнительного образования Дзержинского района

В Дзержинском городском доме культуры 21 ноября состоялся расширенный семинар работников учреждений...

Республиканский конкурс фоторабот «Мой край родной» среди подростков

В Червенском районном центре культуры и досуга завершился первый этап Республиканского конкурса фоторабот «Мой край родной» среди подростков.

Заняткі народнага ўніверсітэта для пенсіянераў па праграме «Краязнаўства»

У Мінскім абласным краязнаўчым музеі 20 лістапада прадоўжыліся заняткі народнага ўніверсітэта для пенсіянераў па праграме «Краязнаўства».

Rating All.BY
Каталог TUT.BY