МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Песня ад сэрца – заўсёды ў пару

Адной з галоўных мэт IV раённага фестывалю-конкурсу фальклорнага мастацтва «Штогод вясёлы карагод» з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадства да праблем выхавання падрастаючага пакалення пры дапамозе сродкаў традыцыйнага мастацтва. У рамках конкурсу 26 красавіка 2019 года ў Аздзяціцкім СК Барысаўскага раёна прайшла святочная праграма «Зажынкі». Фальклорны народны ансамбль «Лаўнічанка» падрыхтаваў сцэнічную імпрэзу, якая знаёміць гледачоў са святам «Зажынкі» і жніўнымі спевамі, якімі заўсёды славілася Барысаўшчына.

Значная частка свята складалася з традыцыйных беларускіх жніўных песень у выкананні фальклорнага ансамбля «Лаўнічанка» («Ой, ты поле, поле», «Муравой-травой да поле ўкрашана», «А ці поўна арэхава чаша»). Госці нібыта перанесліся на жнівеньскае поле і адчулі ўсю чароўнасць і важнасць той пары года, якая падводзіць вынік працы жыхара вёскі і забяспечвае сем’і хлебам на цэлы год. Жніво – асаблівы час не толькі для вяскоўцаў, ён  адметны і ў прыродзе – менавіта тады раслінны свет знаходзіцца ў сваім найвышэйшым росквіце.

Спевы, якія «Лаўнічанка» прадставіла ў першай частцы святочнай праграмы («Ой, ты поўна арэхава чаша», «Ой, ты поле, поле», «Муравой травой да поле ўкрашана») у народнай культуры выконваюцца строга ў пэўны каляндарны час, менавіта на жніво. Выкананне было акапэльным – гэтак даўней спявалі амаль усе жанчыны. Трэба адзначыць, што песня «Ой, ты поўна арэхава чаша», добра вядомая зараз на Барысаўшчыне, калісьці была запісаная фалькларыстамі ў вёсцы Мядзьведзеўка і ўвайшла ў збор «Беларускі фальклор у сучасных запісах». Пералічаныя жніўныя песні былі выбраны «не ў пару» спецыяльна, з мэтай паказаць багатыя мясцовыя спеўныя традыцыі і менавіта тую частку рэпертуара калектыву, якая найбольш выгадна і ярка зможа прадставіць «Лаўнічанку» на фальклорным конкурсе.

У другой частцы конкурснай праграмы, якая гарманічна перапляталася з «народнай», аздзяціцкія жанчыны выконвалі ўжо творы сучасных кампазітараў: «Беларусь імя святое», «Будзь здаровы гаспадар», «Ой, свята, свята». Музычная аранжыроўка да гэтых песень была зроблена мастацкім кіраўніком «Лаўнічанкі» Шавярноўскай Наталляй Аляксандраўнай. У святочнай праграме было вызначана асобнае месца і для юных гледачоў. Загадкі і гульні пра хлеб і жыта былі падрыхтаваныя спецыяльна для маленькіх гасцей.

Ансамбль «Лаўнічанка» створаны ў 1984 годзе. Мае званне «народны». На сённяшні дзень калектыў яднае ў сваім складзе прадстаўніц трох пакаленняў.

Прыемна,што дзякуючы такім мерапрыемствам, як IV раённы фестываль-конкурс фальклорнага мастацтва «Штогод вясёлы карагод», мы маем магчымасць дакранацца да культуры і традыцый роднага краю.

ДУК "Раённы цэнтр народнай творчасці"

Барысаўскі раён

Другие новости

Необычный подарок в преддверии 8 Марта получили женщины города Молодечно. В Централизованной клубной системе специально к  Международному женскому дню мужская вокальная группа народного...

24 января в Логойском районном центре культуры и досуга на заседание президиума Минского областного совета ветеранов собрались...

В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
Rating All.BY
Каталог TUT.BY