МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

«Песні нашай маладосці»

       Мужныя і мудрыя, разважлівыя і жыццялюбівыя, бадзёрыя і руплівыя, вясёлыя і жыццярадасныя – крочаць па жыцці людзі, якіх паважліва называюць ветэранамі. Яны заўсёды актыўныя і энергічныя, збіраюць вакол сябе аднадумцаў, упэўненых, што пасля пенсіі жыццё толькі пачынаецца, што і ў гэты перыяд яно насычана мноствам яркіх фарбаў.

      «Песні нашай маладосці» – пад такой лірычнай назвай 12 мая 2017 г. у Смалявіцкім гарадскім доме культуры адбыўся  раённы фестываль ветэранскай песні, які прысвечаны 72-ой гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 

     Нягледзячы на сталы узрост,  амаль усе ветэранскія калектывы  сабраліся на свята. А гэта: ансамблі народнай песні, аматарскія аб’яднанні, вакальныя гурты  і дуэты – больш за 80 самадзейных артыстаў радавала гледачоў. Выступленне ветэранаў стала святам для іх аднагодкаў  і прыкладам малодшаму пакаленню, як трэба заўсёды імкнуцца заставацца ў цэнтры жыцця, даражыць сяброўствам, а свой вольны час аддаваць самым розным творчым захапленням: музыцы і танцам, вершам і песням.

Уладзімір Гаўрыкаў, дырэктар Смалявіцкага РАМЦ

 

Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY