МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Паяднаныя паяском

На гасціннай Уздзенскай зямлі прайшло III рэгіянальнае свята-конкурс па ткацтве і пляценню паясоў  “Беларускі пояс”. Сюды з’ехаліся прадстаўнікі 13 раёнаў Мінскай вобласці. А ўсяго ў свяце-конкурсе прынялі ўдзел 77 майстроў, 42 з іх – дзеці. Сярод  удзельнікаў былі і вядомыя ў гэтай справе прафесіяналы, і тыя, хто, нягледзячы на камп’ютэрны час, з задавальненнем асвойваюць майстэрства нашых продкаў. Мастацтва вырабу паясоў мае вялікае значэнне і добрыя перспектывы развіцця.

Дзякуючы апантанным у сваёй справе людзям, беларускі народны пояс і сёння працягвае сваё жыццё, і як элемент адзення, і як твор народнага мастацтва. Правядзенне свята-конкурсу "Беларускі пояс" на Уздзенскай зямлі дазваляе вялікай колькасці спецыялістаў  і гасцей гэтага мерапрыемства даведацца аб майстрах Уздзеншчыны і стварае станоўчы імідж сферы культуры Уздзенскага раёна. Варта адзначыць, што месцам яго нараджэння з’яўляецца Уздзеншчына, якая ўпершыню прыняла майстроў у 2011 годзе ў скверы перад СШ № 2 імя К.Крапівы. У 2014 годзе яно ладзілася на плошчы каля Палаца Культуры, а сёлета зноў вярнулася ў прыгожы і гасцінны школьны сквер. 

Шаноўнымі гасцямі свята і членамі журы ў той дзень былі доктар мастацтвазнаўства, прафесар, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўген Сахута, вядучы метадыст па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны ДУ “Мінскі абласны Цэнтр народнай творчасці” Ганна Вярыга-Мартыновіч, народны майстар Беларусі, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці Галіна Рыгораўна Бураўцова (уладальнік Гран-пры мінулага свята-конкурсу). З прывітальным словам да прысутных звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Ала Зінавенка.

На творчых пляцоўках можна было палюбавацца выставамі і працай майстроў. І хаця свае карэктывы ўнёс летні дожджык, свята атрымалася яркім і насычаным. Асабліва шматлікімі былі дэлегацыі майстроў са Старадарожскага, Любанскага, Капыльскага і Дзяржынскага раёнаў.

Уздзенскі падворак шчыра сустракаў гасцей песнямі, танцамі і смачнымі стравамі беларускай кухні. Ад душы віталі ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Крынічанька” і артысты Возерскага СДК, а таксама ўмельцы народных промыслаў клубных устаноў раёна.

Ад Уздзенскага раёна ўдзельнічалі 14 майстроў, 8 з іх – дзеці. Кірмашовы падворак “Добрым людзям рады будзем” вабіў творчымі работамі. Тут можна было набыць сувенір і паўдзельнічаць у майстар-класе, а таксама палюбавацца спрытнай і ўмелай працай. Сабраў сваіх прыхільнікаў і святочны канцэрт “Суквецце талентаў”, які ладзілі калектывы аматарскай мастацкай творчасці Стаўбцоўскага, Чэрвеньскага і Пухавіцкага раёна.

 Сабраў сваіх прыхільнікаў і святочны канцэрт “Суквецце талентаў”, які ладзілі калектывы аматарскай мастацкай творчасці Стаўбцоўскага, Чэрвеньскага і Пухавіцкага раёнаў.

 

Другие новости
В Минском районном центре культуры прошел IV районный детский конкурс исполнительских видов искусств, таланта и красоты «Мисс Дюймовочка – 2016». В конкурсе приняли участие шестнадцать девочек в двух...
В рамках «Недели профсоюзной культуры» 25 ноября на базе Смолевичского  городского Дома культуры состоялось мероприятие «Народные таланты тебе, Беларусь!»
Кірмашовыя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас” разам з дзецьмі ладзілі супрацоўнікі ДЦК “Расток” г. Маладзечна. Святы наведалі больш за 600 дзяцей.
Rating All.BY
Каталог TUT.BY