МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Пасмяяліся разам

У Ільянскім сельскім доме культуры Вілейскага раёна адбыўся юбілейны канцэрт народнага гумарыстычнага калектыву «Смехата».

У гэтым годзе народны гумарыстычны калектыў «Смехата» адзначае сваё пяцігоддзе. Ён быў створаны на базе Ільянскага сельскага дома культуры ў 2014 годзе мастацкім кіраўніком Людмілай Віктараўнай Тонкавіч. Усё пачыналася з творчага дуэта вясковых жанчын, але з цягам часу знаходзіліся новыя сюжэты, нараджаліся цікавыя замалёўкі – і склад удзельнікаў пашырыўся. Сённяшняя «Смехата» – гэта Людміла Тонкавіч, Ірына Івашанка, Мікіта Палтарэцкі, Вячаслаў Альшэўскі і Марына Іванец.

Для калектыву 2019 год адметны яшчэ і тым, што ў красавіку яму было прысвоена званне «народны».

З гэтай нагоды 30 красавіка «Смехата» запрасіла ўсіх жадаючых на свой юбілейны канцэрт. Шмат гасцей прыйшло падзяліць з артыстамі іх свята.

Са словамі віншавання да калектыву звярнуліся: старшыня Ільянскага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандр Канстанцінавіч Мікуцкі, дырэктар ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейскага раёна» Вераніка Сяргееўна Церах, а таксама былыя дырэктары Ільянскага сельскага дома культуры Святлана Канстанцінаўна Грабянёк і Марына Уладзіміраўна Адамовіч.

Музычныя нумары гучалі ў выкананні народнага вакальнага калектыву «Суквецце» і народнага ансамбля народнай музыкі «Весялінка» ДУ «Вілейскі Палац культуры», вакальнага калектыву «Юность» Даўгінаўскага сельскага дома культуры, Наталлі Шымановіч.

А НГК «Смехата» выканаў як даўно ўсім знаёмыя, так і новыя гумарыстычныя нумары, якія былі вельмі цёпла прыняты гледачамі і суправаджаліся іх гучнымі апладысментамі.

Канцэрт стаў сапраўдным святам гумару, смеху і песні. Мерапрыемства пакінула незабыўнае ўражанне і добры настрой у душы кожнага прысутнага.

Другие новости
Расширенный семинар работников учреждений культуры и дополнительного образования Дзержинского района

В Дзержинском городском доме культуры 21 ноября состоялся расширенный семинар работников учреждений...

Республиканский конкурс фоторабот «Мой край родной» среди подростков

В Червенском районном центре культуры и досуга завершился первый этап Республиканского конкурса фоторабот «Мой край родной» среди подростков.

Заняткі народнага ўніверсітэта для пенсіянераў па праграме «Краязнаўства»

У Мінскім абласным краязнаўчым музеі 20 лістапада прадоўжыліся заняткі народнага ўніверсітэта для пенсіянераў па праграме «Краязнаўства».

Rating All.BY
Каталог TUT.BY