МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Паклон наш - полю залатому

15 ліпеня на Дяржыншчыне, у філіяле “Фалько-Агра” ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі”, прайшло  раённае свята “Зажынкі”.

Прыйшла пара – выспеў колас, наліўся бурштынам, чакае хлебаробаў, каб шчодра аддзячыць за клопат і гаспадарскую руплівасць. Прама ў полі філіяла “Фалько-Агра”  ААТ “Агракамбінат Дзяржынскі” раённае свята “Зажынкі” сабрала кіраўнікоў райвыканкама, спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама, працаўнікоў аграрнай галіны раёна.

Урачыста віталі галоўных герояў свята – камбайнераў. Абрад зажынання першага снапа правялі работнікі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Сяргейчык, Таццяна Палюкас, Вераніка Хрышчановіч, Настасся Халопіца і Настасся Дубоўская. Таксама дзяўчаты ўручылі механізатарам і гасцям свята адмысловыя сувеніры, выкананыя ўмельцамі Станькаўскага Дома майстроў, і ганаровыя пунсовыя ленты “Жніво-2020”. Песні ў выкананні артыстаў Баравікоўскага і Томкавіцкага Дамоў культуры славілі працу хлебаробаў, шчыра жадаючы ім здароўя, сіл і спрыяльнага надвор’я.

У добры час, жніво 2020!

 

Паклон наш - полю залатому
Паклон наш - полю залатому
Паклон наш - полю залатому
Паклон наш - полю залатому
Паклон наш - полю залатому
Паклон наш - полю залатому
Паклон наш - полю залатому
Паклон наш - полю залатому
Паклон наш - полю залатому
Другие новости
«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.

Праздничное мероприятие, посвященное Дню защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь

День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь  красной датой вписан в годовой календарь.  Это особый праздник, который в первую очередь...

Rating All.BY
Каталог TUT.BY